І зноў махлярства ў сацсетках
06.11.2018
—
Разное
|
У мінулым кастрычніку зарэгістраваны два факты падману і адна спроба падману жыхароў Івацэвіцкага раёна праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце. Пра гэты спосаб “выцягвання” грошай папярэджваюць у СМІ рэгулярна, але далёка не ўсе нашы грамадзяне разумеюць, што інтэрнэт на сённяшні дзень – гэта і пастка для даверлівых, неабачлівых людзей.
Так, 28-гадовая жыхарка Івацэвічаў такім чынам была падманута і страціла 640 рублёў, накіраваўшы іх невядомаму махляру. Яна ўступіла ў перапіску з “сяброўкай”, на месцы якой на самай справе была падманная асоба, якая змагла запэўніць жанчыну, што тут “усё чыста”, што “я – сапраўдная сяброўка”, якой трэба хутчэй пазычыць грошы…
Узбуджана крымінальная справа.
Паважаныя грамадзяне! Вельмі просім вас адмовіцца ад віртуальных кантактаў з нібыта роднымі людзьмі і сябрамі, калі за гэтымі кантактамі стаіць меркантыльны інтарэс – перакіньце грошы, сфатаграфуйце сваю банкаўскую пластыкавую картку і накіруйце мне здымкі, паведаміце нумары гэтай карткі. Калі такая просьба ўзнікла, то гутарку працягвайце па тэлефоне, каб расставіць кропкі над “і”. Рознага кшталту махляры навучыліся ўзломваць акаўнты ў сацыяльных сетках, рассылаюць сотні падобных пісьмаў, большасць спроб падмануць заканчваюцца беспаспяхова, тым не менш, даверлівыя людзі трапляюць у гэтыя сілкі.
Задумайцеся, шаноўныя землякі, на гэты конт!
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычніку зарэгістраваны два факты падману і адна спроба падману жыхароў Івацэвіцкага раёна праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце. ...
|
|