У ліку лепшых работнікаў сацыяльнай службы — Ванда Уладзіміраўна Руткоўская. 21.by

У ліку лепшых работнікаў сацыяльнай службы — Ванда Уладзіміраўна Руткоўская

08.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

919Насельніцтва, асабліва ў вёсках, імкліва старэе і сацыяльная дапамога на даму застаецца адной з найбольш запатрабаваных форм абслугоўвання насельніцтва.

Толькі на тэрыторыі Лужкаўскага сельскага Савета на сённяшні дзень працуюць 15 сацыяльных работнікаў, у якіх на абслугоўванні знаходзяцца 140 чалавек. У ліку лепшых работнікаў сацыяльнай службы — Ванда Уладзіміраўна Руткоўская, з 1 верасня бягучага года яна акрамя 0,5 стаўкі сацыяльнага работніка яшчэ і ажыццяўляе функцыі  інспектара — адказвае за агульную арганізацыю работы сацыяльных работнікаў на тэрыторыі Лужкаўскага сельскага Савета. Афармляе неабходную дакументацыю, вырашае шэраг рабочых пытанняў, адказвае за работу службы сацыяльнай дапамогі на даму на тэрыторыі сваёй мясцовасці.

Вось ужо 32 гады Ванда Уладзіміраўна пражывае на тэрыторыі нашага раёна, куды пераехала з Гродзенскай вобласці. Спачатку жыла ў Навасельцах і працавала касірам у ашчаднай касе ў Германавічах. Потым, пасля пераезду ў Лужкі, яшчэ два з паловай дзясяткі гадоў адпрацавала касірам у Лужкаўскім сельскім Савеце. На цэлы год па сямейных абставінах жанчына была вымушана пакінуць працу, каб даглядаць пажылога члена сям’і. А потым уладкавалася на працу праз тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, стала сацыяльным работнікам у Лужках. З той пары сумленную працу гэтай жанчыны высока ацэньваюць не толькі пажылыя людзі, для якіх Ванда Уладзіміраўна стала сапраўды родным чалавекам. Як адзначыла загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Алена Іванаўна Курушка, на тэрыторыі Лужкаўскага сельскага Савета Ванда Уладзіміраўна Руткоўская з усімі ўскладзенымі на яе абавязкамі заўсёды спраўляецца належным чынам, за плячамі жанчыны — шматгадовая работа з людзьмі, яна выдатна ведае жыхароў на тэрыторыі свайго сельскага Савета. Ванда Уладзіміраўна і кампетэнтны спецыяліст, і добры арганізатар, — гэта ініцыятыўная і камунікабельная жанчына да кожнага пажылога чалавека ўмее знайсці свой падыход. Таму і працуе яна не толькі сацыяльным работнікам. Гэтай жанчыне, па словах кіраўніцтва, можна даверыць любую справу.

У кола абавязкаў сацыяльнага работніка ўваходзіць нямала спраў, упэўнена Ванда Уладзіміраўна. Але, акрамя вырашэння штодзённых бытавых пытанняў, вялікае значэнне ў рабоце з пажылымі людзьмі маюць чулыя адносіны і ўменне спачуваць. Бо большасць састарэлага насельніцтва — адзінокія людзі, якім неабходны ўвага, клопат і, вядома ж, канкрэтная дапамога ў вырашэнні штодзённых пытанняў і бытавых праблем. Тады і старасць у радасць, а хваробы і нягоды пераносяцца лягчэй.

Для самой Ванды Уладзіміраўны Лужкі, дзе яна пражыла значную частку свайго жыцця, сталі другой радзімай. Разам з мужам выхавала дзвюх дачок, абедзве атрымалі вышэйшую адукацыю. Старэйшая Алена — заатэхнік-селекцыянер, з сям’ёй пражывае ў Пяліках і працуе ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Малодшая Юлія жыве ў Віцебску. Па спецыяльнасці яна — урач-педыятр, у цяперашні час выхоўвае маленькага сына. У Ванды Уладзіміраўны трое ўнукаў. Кірылу — 10 год, Валерыі — 3, а маленькаму Сашу яшчэ 10 месяцаў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика