Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта. 21.by

Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяпер пазнаёміцца можна не выходзячы з дому. Быў бы толькі камп’ютар альбо іншы гаджат, які мае доступ у інтэрнэт. Ён і дапамог хлопцу са Смаргоні знайсці дзяўчыну. Паміж маладымі людзьмі распачалася перапіска, потым ім захацелася сустрэцца. Для гэтага выбралі Мінск. У сталіцы вырашылі схадзіць у кінатэатр. Папярэдне дзяўчына дала свайму знаёмаму са Смаргоні спасылку ў інтэрнэце на не зусім звычайную ўстанову для масавага прагляду кінафільмаў, дзе нібыта ёсць асобнае памяшканне, прадугледжана віно, шампанскае і гэтак далей. Знаходзіцца “віп”-кінатэатр у будынку гандлёвага цэнтра.
Golpe-na-Internet.jpeg

Смаргонец звязаўся з адміністратарам гэтага кінатэатра. Ён паведаміў, што неабходна перавесці на рахунак пэўную суму грошай.  Прычым не беларускіх. Хлопец пры дапамозе электроннага пераводу перагнаў 6900 расійскіх рублёў. Адміністратар сказаў, што гэта плата за аднаго чалавека. Патрэбна яшчэ такая ж сума. І тут да жыхара Смаргоні дайшло, што яго абдурылі нейкія прайдзісветы. Дзяўчына перастала з ім перапісвацца, знік і адміністратар. 

Наш зямляк паехаў у Мінск, знайшоў патрэбны гандлёвы цэнтр, але там не аказалася ніякага кінатэатра з дадатковымі паслугамі. Нічога больш не заставалася, як звярнуцца па дапамогу ў міліцыю.

*       *       *

Мясцовая жыхарка знайшла аб’яву ў інтэрнэце аб тым, што нейкая кампанія займаецца бінарнымі апцыёнамі. Стаўкі робяцца на курсы валют. Калі ўгадаеш, павысіцца ці панізіцца курс, то  за гэта атрымаеш пэўную суму грошай.

Жанчына ўклала ў гэту шарашкіну кантору 7115 рублёў. Для гэтага нават брала крэдыты. Аднойчы, калі ў яе з’явіліся працэнты, паспрабавала зняць іх. Са смаргонкай звязаліся па тэлефоне. Прычым з Расіі.  Брокер ці адміністратар сайта. Настойлівыя просьбы аб зняцці грошай закончыліся тым, што з жанчынай былі спынены адносіны, сайт адразу ж стаў недаступным.

*       *       *

У аграгарадку Жодзішкі ў адным з хлявоў захоўваліся пчаліныя домікі. Аднак схованка аказалася не надзейнай у асенне-зімовы перыяд. Калі аднойчы гаспадар заглянуў у хлеў, то ўбачыў вуллі ра­забранымі. Нехта ўкраў з іх 4 складныя часткі.

Асобу злодзея ўстанаўлівае міліцыя.

*       *       *

Узбуджана крымінальная справа з-за пажару, які сёлета ў маі здарыўся на “Белагратэрмінале”. Загарэўся адзін са складоў. Вядома, што ўрон быў прычынены па неасцярожнасці. Цяпер устанаўліваецца прычына пажару і асоба чалавека, па чыёй віне гэта здарылася.

*       *       *

У мікрараёне Карані двое мужчын загрузілі дровы ў самаробны прычэп мотаблока. Падчас руху па дарозе лопнула зварачнае шво на прычапным прыстасаванні. Па гэтай прычыне руль павяло ўбок, ён ударыў пенсіянера ў жывот, прычыніў сур’ёзныя траўмы.

Вінаваты ў няшчасным выпадку чалавек адкажа за парушэнне Правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, бо забаронена выязджаць на дарогі агульнага карыстання на самаробных матаблоках, трактарах і прычэпах да іх.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер пазнаёміцца можна не выходзячы з дому. Быў бы толькі камп’ютар альбо іншы гаджат, які мае доступ у інтэрнэт. Ён і дапамог хлопцу са Смаргоні знайсці дзяўчыну....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика