Чаму не вучымся на памылках другіх?...
12.11.2018
—
Разное
|
У мінулым годзе было ўзбуджана восем крымінальных спраў па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Палова з іх – супраць жыхароў Быцені, гэты населены пункт з’яўляецца асноўным “пастаўшчыком” злачынстваў падобнага кшталту ў нашым раёне. Здаецца, у невялікім населеным пункце, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць і дзе навіны разносяцца імгненна, гэтыя факты выклічуць правільную рэакцыю, людзі зразумеюць, што вырошчванне канопляў і выраб з іх марыхуаны, – прамы шлях на лаву падсудных. Да прыкладу, адзін з асуджаных у мінулым годзе быценцаў атрымаў восем гадоў пазбаўлення волі.
На жаль, належны вывад не робяць у дадзеным населеным пункце. Вось лічба: шэсць крымінальных спраў узбуджана ў адносінах жыхароў раёна ў 2018-м годзе за незаконны зварот наркотыкаў, тры з іх – у адносінах да жыхароў Быцені.
Так, узбуджаны крымінальныя справы ў адносінах мясцовых жыхароў 1996, 1997 і 1998 гадоў нараджэння. У адным выпадку марыхуану праваахоўнікі знайшлі ў гаспадарчай прыбудове, у другім выпадку знайшлі два скруткі і шкляны слоік з наркотыкам, у трэцім – прыстасаванне для курэння з наркотыкам.
Па ўсіх фактах узбуджаны крымінальныя справы.
Шкада, што маладыя людзі ў такім узросце трапляюць у поле зроку праваахоўных органаў, не задумваюцца, што чалавек, які сам ужывае наркотыкі ці камусьці стараецца іх прадаць, у рэшце рэшт трапіць на лаву падсудных, атрымае суровае пакаранне.
Аляксандр СУХАВЕР, оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Івацэвіцкага РАУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулым годзе было ўзбуджана восем крымінальных спраў па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў. ... |
|