Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з жыхарамі Лылойцяў
16.11.2018
—
Разное
|
Інфармацыйна-прагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Лылойці. Сустрэча прайшла ў філіяле тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання “Цёплы дом”, які размешчаны ў будынку былой школы-сада. Тут жа знаходзіцца дом сумеснага пражывання адзінокіх людзей састарэлага ўзросту, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Перад вяскоўцамі выступілі прадстаўнікі сельскай гаспадаркі, адукацыі, медыцыны, сацыяльнай службы, прафсаюза, міліцыі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Вяскоўцы задавалі пытанні, на якія былі дадзены канкрэтныя адказы, Некаторыя звароты патрабуюць дэталёвага вывучэння для прыняцця правільных рашэнняў. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыйна-прагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Лылойці. Сустрэча... |
|