У Музеі Беларускага Палесся працуе экспазіцыя кракаўскіх батлеек. 21.by

У Музеі Беларускага Палесся працуе экспазіцыя кракаўскіх батлеек

20.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>   Аб тым, што набліжаецца час зімовых святаў - Каляд і Новага года - нагадваюць не толькі надвор’е і календар, але і новая выстава ў Музеі Беларускага Палесся. На ёй прадстаўлены ўзоры, напэўна, найпрыгажэйшых кракаўскіх батлеек. Такі цуд створаны рукамі майстроў, і яго трэба бачыць, нетаропка разглядаць.




  Распаўсюджаная ў хрысціянскім свеце традыцыя ствараць батлейку, што ўзгадвае падзеі, звязаныя з нараджэннем Іісуса, у старажытнай польскай сталіцы атрымала характэрную асаблівасць. За шмат стагоддзяў існавання з’явілася свая школа, адметны стыль, у якім выкарыстоўваюцца мясцовыя матывы, найперш архітэктурныя, гарадскія паданнні, каларыт…




  Цяпер Кракаўская батлейка адносіцца да сусветных мастацкіх каштоўнасцей UNESCO, штогод ладзіцца конкурс лепшых прац. Менавіта адны з лепшых твораў прэзентаваў для агляду пінчукам Гістарычны музей горада Кракава, дзякуючу ўдзелы ў міжнародным культурным праекце Польскага інстытута ў Мінску і Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце.



  Батлейшчык Філіп ФАТАМАЙЧЫК

  Прычым на адкрыццё экспазіцыі прыехалі тыя, хто мае непасрэднае дачыненне да каляднага «цуда з Кракава» - намеснік дырэктара музея Ганна Сліва-Сухавяк, куратар выставы Малгажата Нехай, галоўны рэстаўратар Ганна Пэр-Жыволевска, батлейшчык Філіп Фатамайчык , які правеў майстар-клас з юнымі пінчанамі.




  Вітаючы гасцей, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Лявонцій Лемяшэўскі падзякаваў польскі бок за супрацоўніцтва ў галіне культуры і адзначыў уласцівасць традыцыі батлейкі на Палессі. Выставай пацікавіўся намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі.




  Дарэчы, паўтара стагоддзя таму назад у «Нарысах беларускага Палесся» благачынны святар Іван Эрэміч падзяліўся ўражаннем ад батлеечных прадстаўленняў, якія бачыў на кірмашах у гарадах і мястэчках. А сёлета ў Пінску на вераснёўскім праваслаўным фестывалі «Радасць» на працягу тыдня працаваў «Батлеечны тэатр» нядзельнай школы пры мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры. Зараз маем магчымасць пазнаёміцца з калядным звычаем на кракаўскі манер. Між іншым, у заходняй царкве першы стварыў містэрыю нараджэння Сына Божага ў форме жывога тэатра святы Францыск, чыя манаская супольносць з`явілася ў Пінску яшчэ прыканцы ХIV стагоддзя. Таму не выпадкова, што на выставу завіталі выхаванцы духоўнай семінарыі на чале з ксяндзом-рэктарам Андрэем Рылка.






  Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ
   Фото аўтара
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Аб тым, што набліжаецца час зімовых святаў - Каляд і Новага года - нагадваюць не толькі надвор’е і календар, але і новая выстава ў Музеі Беларускага Палесся. На ёй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика