Первые льняные "Дожинки" в Дубровно и участие в них миорчан
21.11.2018
—
Разное
|
>
Першыя льняныя “Дажынкі”не толькі на Віцебшчыне — у краіне — прайшлі ў Дуброўне. Менавіта гэты раён у лідарах па вырошчванні даўгунцу. Для льнаводства не лепшыя часы, на Віцебшчыне засталося восем ільнозаводаў з шаснаццаці. Аднак паступова стратэгічна важная галіна пачынае ажываць. Сёлета атрымалі найлепшы за апошнія гады ўраджай, павялічылі вытворчасць трасты. На прадпрыемствы паступае новая тэхніка, яны атрымалі фінансавую падтрымку. Ва ўрачыстасцях у Дуброўне прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Вовк, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Нацыянальнага сходу Анатоль Лукашоў. Была арганізавана выстава прадукцыі Дубровенскага льнозавода і Аршанскага льнокамбіната і экспазіцыя ручнікоў. Дэманстравалі працэс апрацоўкі лёну ўмельцы мясцовага Дома рамёстваў.
Фота з сайта Леанід МАТЭЛЕНАК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя льняныя “Дажынкі”не толькі на Віцебшчыне — у краіне — прайшлі ў Дуброўне. Менавіта гэты раён у лідарах па вырошчванні даўгунцу. |
|