Як выхаванцы Смаргонскага дзіцячага сада №8 падарожнічалі ў Крэўскі замак
22.11.2018
—
Разное
|
Любоў, міласць, пачуцці гонару і павагі да Радзімы – не пустыя словы. Гэтыя пачуцці растуць разам з людзьмі з самага дзяцінства, варта іх толькі абудзіць.
Выхаванцам восьмых ясляў-сада вельмі пашанцавала: яны нарадзіліся на слыннай Смаргоншчыне. Каб больш даведацца пра гісторыю свайго краю, хлопчыкі і дзяўчынкі старшай беларускамоўнай групы адправіліся ў падарожжа ў мястэчка Крэва. Маўклівыя муры Крэўскага замка моцна ўразілі дзяцей. Сапраўдны замак! Велічны і старажытны. Так шмат расказана было пра яго: мне, як выхавальніку, прыйшлося нават скласці цэлую ілюстраваную кнігу “Нізка гісторый, адаптаваных для дзяцей дашкольнага ўзросту”. Дзеці малявалі, канструявалі, гулялі ў Крэўскі замак, правяралі веды па гісторыі сваіх татаў і мам. Нават бабулі і дзядулі былі далучаны да абмеркавання таямніц замка і яго ўладальнікаў. Зацікаўленасць выхаванцаў падтрымаў цудоўны экскурсавод народнага гісторыка- Не толькі дзеці, але і мамы, якія суправаджалі ў падарожжы, атрымалі задавальненне і зарад пазітыўных эмоцый ад экскурсіі. А цэлы шэраг цікавых фотаздымкаў, зробленых імі, дапаможа захаваць свае ўражанні і зойме пачэснае месца ў сямейных альбомах выхаванцаў. Нічога, што хлопчыкаў і дзяўчынак яшчэ цікавяць больш рыцары і каралеўны Крэўскага замка, яго таямнічыя падзямеллі і прывіды, а Вітаўт і Ягайла – на адзін твар. Не страшна, што яны блытаюць вятрак і млын, а жорны параўноўваюць з сучаснай кавамолкай. Шчырасць, адкрытасць малых, жаданне рабіць свае ўласныя адкрыцці дапамогуць не толькі даведацца шмат цікавага пра сваю малую радзіму, але і палюбіць яе ўсім сэрцам. Эдзіта БРАНЦЭВІЧ, выхавальнік установы дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №8 г. Смаргоні”. Фота Вольгі КАВАЛЬСКАЙ і Ганны ІВАНОВАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любоў, міласць, пачуцці гонару і павагі да Радзімы – не пустыя словы. Гэтыя пачуцці растуць разам з людзьмі з самага дзяцінства, варта іх толькі абудзіць. |
|