21 чалавека эвакуявалі на пажары ў Мінску. 21.by

21 чалавека эвакуявалі на пажары ў Мінску

26.11.2018 13:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Увечары 25 лістапада, каля 21-й гадзіны, мінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у шматпавярховым доме па вуліцы Казінца.

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі моцны дым. які ішоў з кватэры на дзявятым паверсе. У кватэры пражывае гаспадар — пенсіянер, яго жонка, дачка і ўнук. Самога гаспадара на момант пажару дома не было, а ўсе астатнія самастойна выйшлі з памяшкання да прыбыцця ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС эвакуявалі з суседніх і вышэйшых кватэраў 21 чалавека, у тым ліку двое дзяцей.

Пажар быў ліквідаваны ў 21.35. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала дзіцячае свавольства з агнём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 25 лістапада, каля 21-й гадзіны, мінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у шматпавярховым доме па вуліцы Казінца. Прыбыўшы на месца выкліку,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика