Освобождать людей из-под завалов пришлось спасателям во время тактико-специальных учений, которые прошли на Ушаччине
28.11.2018
—
Разное
|
На мінулым тыдні на недабудаваным санаторыі “Вечалле” абрушыліся будаўнічыя канструкцыі, а пад заваламі аказаліся людзі. Бяда маштабная, але, на шчасце, умоўная – Ушаччына стала эпіцэнтрам тактыка-спецыяльных вучэнняў выратавальнікаў вобласці. Акрамя ўшачан у іх прынялі ўдзел прадстаўнікі Лепельскага, Глыбоцкага, Полацкага, Расонскага райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях, а таксама пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада “Віцязь”. Аб’ект быў абраны невыпадкова: тутэйшыя збудаванні даўно не эксплуатуюцца і ўяўляюць пагрозу жыццю і здароўю людзей. Але не толькі “антураж”, а і ўсе дзеянні былі максімальна набліжаны да рэальных. Ушацкім выратавальнікам, як гаспадарам пляцоўкі, было крыху прасцей, бо кожны з іх выдатна ведае гэтае месца. А вось удзельнікі з іншых раёнаў не ведалі маршрута, для іх усё пачыналася з аператыўнага арыентавання на мясцовасці. Калі пад заваламі пацярпелыя, як і пры пажарах, дарагая кожная секунда. Да таго ж у працэсе выратавання важна не ўскладніць сітуацыю. Спраўляліся ж з выпрабаваннем выратавальнікі пры дапамозе пад’ёмніка і іншых спецыяльных прыстасаванняў. Новыя МАЗы, якія зараз ёсць на ўзбраенні практычна кожнага аддзела, аснашчаны шматлікім сучасным абсталяваннем, сярод якога і гідраўлічны інструмент “Holmatro” якраз для правядзення падобных работ. – Падчас любых вучэнняў атрымліваем бясцэнны вопыт! Улічваем парады, заўвагі, аналізуем свае дзеянні. Тым больш што ў апошні час наша матэрыяльна-тэхнічная база істотна абнавілася і трэба напрацоўваць навыкі работы з інструментам. Гэтае ўмоўнае абрушэнне было карысным не толькі тым, што мы паспрабавалі свае сілы, а і мелі рэдкую магчымасць паназіраць, як гэта робяць нашы калегі, – зазначае начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Шустроў. І сапраўды, нашы работнікі сумесна з усімі службамі пастаянна адпрацоўваюць дзеянні падчас магчымых няштатных сітуацый, а вось вызваляць людзей з-пад завалаў, няхай і ўмоўна, даводзіцца нячаста. Яшчэ адным выпрабаваннем для ўдзельнікаў стала аказанне дапамогі пацярпеламу, які праваліўся ў шахтавы калодзеж. Ускладнілася ж сітуацыя тым, што доступ да яго быў перакрыты бетоннай плітой. Аднак выратавальнікі ўсіх раёнаў паспяхова справіліся з задачай і ўмоўны пацярпелы быў перададзены ў рукі медыцынскай службы. – Калі хтосьці думае, што такія мерапрыемствы непатрэбныя – той адназначна памыляецца: веды і ўменні за плячыма, як кажуць, не насіць, а алгарытм дакладных дзеянняў, апрабаваны ў ходзе вучэнняў, дапаможа хутка аказаць дапамогу ў выніку рэальнага здарэння, – гаворыць начальнік Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Яўгенавіч Аваднёў. Прадстаўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, якія і арганізавалі вучэнні, скрупулёзна ацэньвалі дзеянні выратавальнікаў. Трэба адзначыць, што ўшачане на ўсіх этапах паказалі сябе на дастойным узроўні і атрымалі высокую адзнаку. Таму можна з упэўненасцю казаць: пры рэальнай надзвычайнай сітуацыі ліквідаваць яе прыбудуць сапраўдныя прафесіяналы. Але лепш, каб адточваць зладжанасць іх дзеянняў даводзілася толькі падчас такіх вось заняткаў. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні на недабудаваным санаторыі “Вечалле” абрушыліся будаўнічыя канструкцыі, а пад заваламі аказаліся людзі. Бяда маштабная, але, на шчасце, умоўная...
|
|