У Барысаўскім раёне мужчына стрэліў у чалавека і ўцёк у лес. 21.by

У Барысаўскім раёне мужчына стрэліў у чалавека і ўцёк у лес

30.11.2018 10:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Барысаўскім раёне міліцыянты затрымалі мужчыну, які страляў у чалавека з стрэльбы, інфармуе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка УУС Мінаблвыканкама Яўгена Сачака.

Здарэнне адбылося 29 лістапада. У 23:40 у міліцыю затэлефанаваў 27-гадовы жыхар вёскі Аздзяцічы і паведаміў, што ў яго стралялі і ён паранены. Ён распавёў, што ведае стралка — гэт 40-гадовы жыхар суседняй вёскі Дроздзіна.

На месца здарэння адразу выехала кіраўніцтва барысаўскай міліцыі, супрацоўнікі крымінальнага вышуку і следча-аператыўная група. Ужо на месцы высветлілася, што стралок са зброяй уцёк у лес. На тэрыторыі раёна быў уведзены спецыяльны план "Сірэна". На дапамогу барысаўскай міліцыі былі далучаныя міліцыянты бліжэйшых раёнаў, а таксама супрацоўнікі абласнога АМАПа.

Зламысніка шукалі ў лесе і найбліжэйшай мясцовасці. Аўтадарогі раёна правяралі ўзмоцненыя патрулі ДАІ. Затрымала мужчыну адна з засадных груп з супрацоўнікаў крымінальнага вышуку Барысаўскага РУУС. Міліцыянты размяшчаліся каля аднаго з меркаваных выхадаў мужчыны з лесу. "Зламыснік супраціву не аказваў. Зброі пры ім выяўлена не было", — кажуць у міліцыі.

Мужчына прызнаўся, што паляўнічую стрэльбу схаваў у адным з закінутых дамоў непадалёк ад свайго дома. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння стаў зацяжны канфлікт паміж мужчынамі на бытавой глебе. Дадатковым каталізатарам мог стаць алкаголь. Паведамляецца, што стралок выпіў перад тым, як ісці на разборкі. 

Абставіны здарэння будуць высвятляць следчыя. На затрыманага мужчыну пачалі крымінальную справу за замах на забойства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Барысаўскім раёне міліцыянты затрымалі мужчыну, які страляў у чалавека з стрэльбы, інфармуе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика