Добровольная дружина СПК «Жуховичи» вошла в пятерку лучших областных команд. 21.by

Добровольная дружина СПК «Жуховичи» вошла в пятерку лучших областных команд

01.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў чацвёрты раз прайшоў абласны конкурс-агляд добраахвотных дружын аховы грамадскага правапарадку, удзельнікамі якога сталі 20 каманд з усёй вобласці.

 

Ад Карэліцкага раёна паспяхова выступіла створаная ў 2013 годзе  добраахвотная дружына СВК “Жухавічы”, у склад якой увайшлі 5 дружыннікаў і прадстаўнік Карэліцкага РАУС: камандзір дружыны  – намеснік старшыні СВК “Жухавічы” па ідэалагічнай рабоце Віктар Малышка, працаўнікі гаспадаркі Аляксандр Рамановіч, Аляксандр Ламанос, Аляксандр Дука, Віталій Астроўскі і cтаршы інспектар аддзела аховы грамадскага правапарадку і прафілактыкі Карэліцкага РАУС Юрый Гуцько.

Падчас спаборніцтваў журы, у склад якога ўвайшлі як прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, так і выкладчыкі медуніверсітэта, ацэньвала знешні выгляд і абмундзіраванне дружыннікаў, праверыла веданне тэорыі, а таксама гатоўнасць імгненна адрэагаваць у экстрэмальнай сітуацыі і аказаць першую медыцынскую дапамогу. У кожным з іспытаў жухавіцкія дружыннікі паказалі сябе з найлепшага боку. Менавіта таму і вынікам карэліцкай каманды можна ганарыцца: яна ўвайшла ў пяцёрку абласных прызёраў. У індывідуальным заліку па колькасці набраных балаў восьмае месца са ста магчымых заняў Вячаслаў Малышка.

Сваё прафесійнае майстэрства жухавіцкія дружыннікі дэманструюць і ў штодзённым жыцці, прымаючы актыўны ўдзел у ахове грамадскага правапарадку на тэрыторыі Жухавіцкага сельсавета. У 2018 годзе члены добраахвотай дружыны ажыццявілі каля 150 дзяжурстваў, падчас якіх аказалі дапамогу ў затрыманні больш за 65 правапарушальнікаў.

Аксана ЯНУШ.

Фота з архіва Карэліцкага РАУС

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў чацвёрты раз прайшоў абласны конкурс-агляд добраахвотных дружын аховы грамадскага правапарадку,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика