Ваенныя правялі дзень прафарыентацыі ў гімназіі Смаргоні. 21.by

Ваенныя правялі дзень прафарыентацыі ў гімназіі Смаргоні

03.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень прафесійнай арыентацыі правялі ў гімназіі Смаргоні прадстаўнікі мясцовых і іншых вайсковых часцей, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Яны расказалі гімназістам-старшакласнікам і вучням старэйшых класаў СШ №1 аб ваенных спецыяльнасцях, умовах паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы.

1543829239132_313.jpg

У гэтым мерапрыемстве прыняў удзел і ваенны камісар Смаргонскага раёна Леанард Гружэўскі.

Ён папрасіў юнакоў, якія прымуць рашэнне стаць ваеннымі, звяртацца ў райваенкамат, дзе дапамогуць вызначыцца з канкрэтнай ваеннай навучальнай установай і спецыяльнасцю.

Дарэчы, іх у дыпломе будзе дзве – ваенная і грамадзянская. А яшчэ Леанард Іванавіч звярнуў увагу на тое, што ў ваенных навучальных установах бясплатнае навучанне, харчаванне, пражыванне, рэчавае забеспячэнне, плюс немалая стыпендыя, што таксама з’яўляецца немалаважным фактарам пры выбары прафесіі.

1543829212267_318.jpg

1543829216736_317.jpg

1543829229288_315.jpg

1543829221124_316.jpg

1543829233686_314.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень прафесійнай арыентацыі правялі ў гімназіі Смаргоні прадстаўнікі мясцовых і іншых вайсковых часцей, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Яны расказалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика