Миорчанка Юлия Кураш приложила руку к организации "Детского Евровидения-2018". 21.by

Миорчанка Юлия Кураш приложила руку к организации "Детского Евровидения-2018"

04.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Прыемна, што руку да арганізацыі “Дзіцячага Еўрабачання-2018” прыклала і міярчанка Юлія КУРАШ. Дзяўчына эфектна праходзіла кастынг вядучых. Але, бадай, самы галоўны яе ўнёсак у тым, што стала прадстаўніком прэс-цэнтра “Еўрабачання” ад Белтэлерадыёкампаніі. Суправаджала дэлегацыю з Нідэрландаў, перакладала з англійскай мовы змест прэс-канферэнцый для айчыннага вядучага інфармагенцтва “БЕЛТА”, распрацоўвала буклеты праграмы міжнароднага форуму.

“Чым запомніўся адыходзячы год?” — стракацяць падобнымі апытаннямі сродкі масавай інфармацыі. Шмат чым. Але найперш вялікая кагорта рэспандэнтаў называе “Дзіцячае Еўрабачанне-2018”. Удзельнікі і дэлегацыі з 20 краін. Шчыльна запоўнены культурна-спартыўны комплекс “Мінск-Арэна” на звыш 15 тысяч гледачоў. Ахвотнікі “пахварэць” з’язджаліся з усяго свету.


— Атмасфера класная!апісвае ўражанні Юлія Кураш. — Арганізатары пастараліся. Спецыялісты сусветнага ўзроўню пахвалілі высокі ўзровень “Еўрабачання-2018”. Чаму сёлета яго правялі ў Беларусі? Адказ на паверхні. Бо гэтае міжнароднае свята дастойна прайшло ў Мінску ў 2010 годзе. Захацелася відовішчнасць паўтарыць. З’ехалася рэкордная колькасць удзельнікаў — 20. Дзеці цудоўныя, дружныя. Дэлегацыі вельмі адкрытыя.

 Харызма і ўсё такое
Пра шоў сусветнага маштабу Юля ведала задоўга да яго правядзення. Зацікавілася кастынгам вядучых, які праходзіў улетку. Падала заяўку. Да яе далучыла відэавізітоўку пра сябе і свае дасягненні. А ў Юлі хапае пра што расказаць. Больш за 100 ахвотнікаў пажадалі стаць вядучымі. Прэтэндэнты не тое што з розных куткоў краіны — з усяго свету. Але журы выбрала толькі 30 шчасліўчыкаў. У іх ліку і Юлія Кураш, а таксама знакамітыя медыйныя персоны і экс-прадстаўнікі “Еўрабачання” розных гадоў — Ксенія Сітнік, Руслан Асланаў, Хелена Мерааі, Яўген Перлін, Анастасія Віннікава, Дзмітрый Кахно, Дзяніс Дудзінскі, Ганна Квілорыя… Спецыяльна на кастынг з Мальты прыляцеў шоў-дырэктар конкурсу Гардон Банелла.


Відэавізітоўка прой- дзена. Наступны этап — вочны ў Белтэлерадыёкампаніі. Цяпер галоўнае — імправізацыя, свабоднае валоданне англійскай мовай, харызма і ўсё такое. Трэніраваліся ўдзельнікі кастынгу па сцэнарыях мінулых гадоў. Выступалі ў парах. Юліі Кураш у эпатажныя сувядучыя трапіў прадстаўнік з Беларусі “Дзіцячага Еўрабачання-2015” Руслан Асланаў.

Прэс-сакратар “Еўрабачання”. Гучыць няслаба
Юлю, дарэчы, у Белтэлерадыёкампаніі даўно прыкмецілі. Ахвотна і ярка выступае ў розных мультымедыйных конкурсах. Землякі памятаюць, як сачылі і хваляваліся разам з дзяўчынай падчас яе іскрамётнага выступлення са скорагаворкамі ў тэлепраекце “Я магу!” І яна змагла… атрымаць давер беларускіх тэлевізійных журналістаў.


Пасля ўдалага кастынгу вядучых дзяўчыну запрасілі ўшчыльную далучыцца да “Еўрабачання”, адчуць яго прыроду знутры. Юля актыўна працавала ў прэс-цэнтры Белтэлерадыёкампаніі. Яшчэ за месяц да міжнароднага форуму разам з іншымі калегамі рыхтавалі буклеты праграмы на англійскай мове. Міярчанка на “Еўрабачанні” суправаджала дэлегацыю з Нідэрландаў, праводзіла экскурсіі па нашай сталіцы. Акрамя таго, непасрэдны арганізатарскі ўдзел прымала на прэс-канферэнцыях, перакладала іх змест для вядучага інфармацыйнага агенцтва краіны “БЕЛТА”, знаходзіла “агульную мову” з замежнымі журналістамі. Словам, даручэнняў хапіла. Працавала ў адной камандзе з прэс-сакратаром Белтэлерадыёкампаніі Вікторыяй Сінкевіч.

Сёстры Кураш на слыху
“Еўрабачанне” адгрымела звонкімі фанфарамі. А ў Юлі тым часам спраў менш не стала. Дзяўчына праходзіць прафесійную практыку ў Белтэлерадыёкампаніі, бывае на Макаёнка, 9 амаль штодзень. Вучыцца на чацвёртым курсе беларускага лінгвістычнага ўніверсітэта, адточвае англійскую і іспанскую мовы. Да таго ж у сваёй альма-матар паралельна атрымлівае другую спецыяльнасць — перакладчыцкую. Кожны дзень распісаны бадай што па хвілінах.


— А яшчэ нядаўна парадавалі, што буду вядучай праграмы да 70-годдзя свайго ўніверсітэта. Цяпер рыхтуюся, — дзеліцца ноткамі шчасця міёрская актывістка. — Люблю свой універсітэт. У ім камфортна і весела. На другім курсе тут вучыцца мая сястрычка Аня, штудзіруе кітайскую мову. Стараемся нідзе не даваць маху, добра праяўляць сябе. Нас у роднай альма-матар усе ведаюць як сясцёр Кураш.
***
Што ж, спадзяёмся, сёстры Кураш яшчэ не раз заявяць пра сябе. А мы толькі парадуемся і ўсцешымся поспехамі сваіх таленавітых землякоў. 

Фота з асабістага архіва Юліі КУРАШ.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Прыемна, што руку да арганізацыі “Дзіцячага Еўрабачання-2018” прыклала і міярчанка Юлія КУРАШ. Дзяўчына эфектна праходзіла кастынг вядучых. Але, бадай, самы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика