"Белавія" пракаментавала інцыдэнт ва ўкраінскім аэрапорце. 21.by

"Белавія" пракаментавала інцыдэнт ва ўкраінскім аэрапорце

10.12.2018 13:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: airlines-inform.ru

Кампанія "Белавія" пракаментавала здарэнне з самалётам у кіеўскім аэрапорце "Барыспаль", піша tut.by

Як паведамляюць у авіякампаніі, самалёт, які выконваў рэйс В2 845 па маршруце Мінск — Кіеў 9 снежня, закрануў грунт пры прабегу правай стойкай шасі. "Камандзір карабля ліквідаваў бакавое ўхіленне самалёта, пасля чаго самалёт працягнуў рух па ўзлётна-пасадачнай паласе, заруліў на стаянку для паркоўкі. Самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні. Ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажа не пацярпеў", — гаворыцца ў каментары "Белавія".

Як распавядала Еўрарадыё, інцыдэнт з беларускім самалётам адбыўся 9 снежня. Паведамлялася, што самалёт збіў ліхтары на ўзлётна-пасадачнай паласе. У самалёта Boeing 737-500 пашкоджаны абцякальнік. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: airlines-inform.ru Кампанія "Белавія" пракаментавала здарэнне з самалётам у кіеўскім аэрапорце "Барыспаль", піша tut.by.  Як паведамляюць у авіякампаніі, самалёт, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика