Кампанія супраць завода АКБ – фіналістка праваабарончай прэміі
11.12.2018 16:49
—
Разное
|
Кампанія па барацьбе з будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Берасцем стала фіналісткай праваабарончай прэміі. Пра гэта Нягледзячы на рэпрэсіі і перашкоды, берасцейцы ўжо цягам года супрацьстаяць уладам і ўладальнікам завода, штонядзельна выходзячы на акцыі пратэсту. Кажа праваабаронца Раман Кісляк: – Калі толькі пачаў будавацца акумулятарны завод, былі акцыі ў самым пачатку студзеня каля завода, спантанна. Зараз ужо няма рэчы пра спантаннасць. Калі закрануць рэчы, важныя для беларусаў, то яны здольныя на спантанныя акцыі, на ўчынкі, на пратэст. Адзінае, улады і праваахоўныя органы ўвесь час працуюць на тое, каб у зародку спыніць любыя пратэсты. Берасцейцы выйшлі ў фінал “Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў” у намінацыі “Лепшая праваабарончая ініцыятыва году”. Пераможцам жа стала кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія па барацьбе з будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Берасцем стала фіналісткай праваабарончай прэміі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйнай...
|
|