Мясцовае самакіраванне: чым займаюцца сельскія дэпутаты і як робяць Мсціслаўшчыну лепей. 21.by

Мясцовае самакіраванне: чым займаюцца сельскія дэпутаты і як робяць Мсціслаўшчыну лепей

14.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мясцовае самакіраванне — адно з найважнейшых складальнікаў беларускай дзяржаўнасці. Дэпутаты мясцовых Саветаў, працуючы ў цесным кантакце з органамі выканаўчай улады, аказваюць уплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, а галоўнае — вырашаюць канкрэтныя праблемы грамадзян. З’яўляючыся своеасаблівым мастом паміж людзьмі і ўладай, сельскія дэпутаты таксама адыгрываюць вялікую ролю ў рашэнні галоўных задач мясцовага самакіравання.

Саветы ажыццяўляюць свае функцыі праз сесіі, пастаянныя і часовыя камісіі і іншыя органы Саветаў, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Сяргей Магедаў

Дзякуючы намаганням дэпутатаў рознага ўзроўню, у раёне вырашаюцца такія надзённыя праблемы жыхароў: грэйдзіраванне дарог, арганізацыя работ па навядзенні парадку на грамадзянскіх могільніках, выдаленне ветравальных і аварыйных дрэў, вулічнае асвятленне ў сельскіх населеных пунктах, работа па навядзенні парадку на тэрыторыях кінутых дамоў, удзел у правядзенні раённых суботнікаў сумесна са службамі райвыканкама, арганізацыя суботнікаў у асобна ўзятых сельскіх населеных пунктах, абкошванне пустазелля, высечка хмызняку і шэраг іншых спраў па добраўпарадкаванні. Акрамя гэтага, дэпутаты праводзяць інфармацыйна-тлумачальную працу з насельніцтвам па прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, удзельнічаюць у рабоце назіральных камісій.

Не застаюцца без увагі сельскіх дэпутатаў такія пытанні, як праца аўтамагазінаў, паштовага абслугоўвання, грамадскага транспарту, аказанне паслуг сувязі.

Яны прымаюць актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў, звязаных з падтрымкай сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, выкананнем комплексу мер па забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
З удзелам дэпутатаў праводзіцца даследаванне ўмоў жыцця дадзенай катэгорыі грамадзян, іх накіроўваюць на медыцынскае абследаванне, лячэнне і аздараўленне, дапамагаюць вырашаць іншыя бытавыя праблемы.

Радуе той факт, што на Мсціслаўшчыне жывуць нераўнадушныя людзі, якія гатовы працягнуць руку дапамогі і дапамагчы сваім выбаршчыкам. У многіх справах падрымлівае старшыню Краснагорскага сельвыканкама Людмілу Кавалёву раённы і сельскі дэпутат у адной асобе дырэктар ААТ «Сож-Агра» Анатоль Кранцэвіч. Асабліва яго падтрымка была неабходнай падчас падрыхтоўкі тэрыторыі і добраўпарадкавання да правядзеня Дня сельсавета.

— Мы працуем на аснове ўзаемадзеяння і падтрымкі, — адзначае Людміла Валянцінаўна. — Мясцовае самакіраванне заснавана на прынцыпах супрацоўніцтва, таму сельскія дэпутаты павінны быць камандай, якая імкнецца павысіць якасць жыцця сваіх выбаршчыкаў.

У Сапрынавіцкім сельскім Савеце таксама існуе ўзаемадзеянне кіраўнікоў і людзей, якія імкнуцца зрабіць свой аграгарадок цэнтрам парадку.

— Мы заўсёды можам разлічваць на нашых мясцовых дэпутатаў, — гаворыць старшыня сельвыканкама Вера Агароднікава, — дырэктара ААТ «Кастрычнік» Пятра Лаўнікава, начальніка раённага аддзела па адукацыі райвыканкама Алену Паштовую. Дапамога гэтых лю-дзей дазволіла вырашыць шматлікія праблемы па добраўпарадкаванні нашых тэрыторый, а таксама не пакінуць без адказу просьбы жыхароў сельсавета.

У Мазалаўскім сельсавеце таксама ёсць дэпутаты, якія з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця.

Напрыклад, пенсіянерка Святлана Селядкова заўсёды дакладна ведае, што хвалюе жыхароў аграгарадка і вёсак. Як адзначаюць у сельвыканкаме, Святлана Цімафееўна — іх сапраўдны памочнік і дарадчык. Яна дапамагае ў вырашэнні пытанняў па добраўпарадкаванні, інфармаванні насельніцтва, займаецца грамадскай дзейнасцю.

Актыўна працуюць сельскія дэпутаты і на тэрыторыі Хадасоўскага сельскага Савета. Заўсёды ўзнімае актуальныя жыццёвыя праблемы жыхароў аграгарадка работнік Мсціслаўскага раённага ўчастка электрасувязі Сяргей Магедаў, дапамагае словам і справай у рашэнні канкрэтных задач. Так, напрыклад, дзякуючы яго намаганням былі вырашаны пытанні водазабеспячэння і асвятлення па вул. Тэльмана ў аг. Ходасы.

— Нераўнадушныя і актыўныя сельскія дэпутаты ёсць у кожным сельскім Савеце раёна, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Клеянкова. — Гэта вельмі важна для існавання эфектыўнага дзеяння механізма мясцовага кіравання ў раёне. Народныя выбраннікі — галоўны актыў і падрымка для старшыняў сельвыканкамаў. Вельмі хацелася б, каб такіх дзейсных людзей было як мага больш.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовае самакіраванне — адно з найважнейшых складальнікаў беларускай дзяржаўнасці. Дэпутаты мясцовых Саветаў, працуючы ў цесным кантакце з органамі выканаўчай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика