Да сусветнай акцыі “Гадзіна коду” далучылася і Смаргонская гімназія. 21.by

Да сусветнай акцыі “Гадзіна коду” далучылася і Смаргонская гімназія

14.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сусветную акцыю “Гадзіна коду” ў нашай краіне курыруе Парк высокіх тэхналогій. Яна аб’ядноўвае мільёны людзей з усяго свету і больш за 1500 навучальных устаноў Беларусі.

IMG_2201.JPG

На мінулым тыдні да “Гадзіны коду” далучылася Смаргонская гімназія. Кожны дзень там праходзілі тэматычныя ўрокі, майстар-класы і прэзентацыі. Для кожнай паралелі вучняў педагогі распрацавалі асобную праграму на кожны вучэбны дзень, каб дзеці бліжэй пазнаёміліся са светам ІТ.

У сферы камп’ютарных тэхналогій больш важныя практычныя веды, а не тэарэтычныя. Прычым многім вучням недастаткова таго, што прадугледжвае школьная праграма. Ім выкладчыкі прапанавалі паспрабаваць сябе ў робататэхніцы і праграмаванні, стварэнні сайтаў і інтэрнэт-рэкламы,  прэзентавалі сонечны трэкер, які стварылі непасрэдна ў гімназіі. Плануецца, што ім можна будзе карыстацца вучням і настаўнікам.

IMG_2175.JPG

Самыя першыя радкі камп’ютарнага кода напісалі падчас сваіх заняткаў трэцякласнікі, хоць нядаўна яны і не чулі пра асяроддзе праграмавання “Scratch”. Больш старэйшыя вучні праграмавалі камп’ютарных робатаў і вучыліся кіраваць бытавымі прыборамі з дапамогай мікракантралёраў. А старшакласнікі стваралі і публікавалі асабістыя сайты, праграмавалі ў асяроддзі С++.

Тэма ІТ не пакідала вучняў нават на перапынках. Гімназісты пасля ўрокаў вучыліся абыходзіцца з кодамі, праходзілі тэст на прафарыентацыю “Хто ты ў ІТ?” і пазнаёміліся з прафесіямі ў гэтай сферы.

IMG_2189.JPG

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветную акцыю “Гадзіна коду” ў нашай краіне курыруе Парк высокіх тэхналогій. Яна аб’ядноўвае мільёны людзей з усяго свету і больш за 1500 навучальных устаноў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика