Дырэктар Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў загінуў у лабавым ДТЗ. 21.by

Дырэктар Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў загінуў у лабавым ДТЗ

18.12.2018 20:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Алесь Дастанка / kurjer.info

18 снежня ў вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна ў лабавой аўтааварыі загінуў дырэктар Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў Андрэй Жогла, піша kurjer.info

Дырэктар разам з калегамі ехаў на дзелавую сустрэчу ў філіял прадпрыемства — агракомплекс "Белая Русь". У Лучніках яго "Джылі" сутыкнулася з аўталаўкай, якую, верагодна, вынесла на сустрэчную паласу. Жогла сядзеў каля кіроўцы і ад траўм памёр праз некалькі хвілін.

У аўтааварыі пацярпелі таксама намеснік дырэктара па сацзабеспячэнні і ідэалогіі 35-гадовы Міхаіл Лабковіч (у шокавым стане дастаўлены ў рэанімацыю), начальнік аддзела маркетынгу 46-гадовая Святлана Максіменя (трапіла ў траўматалогію) і 34-гадовы кіроўца Ігар Ласько (яго заціснула ў аўтамабілі, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Як мінімум, у мужчыны множныя пераломы ног).

У аўталаўцы ехалі 24-гадовы кіроўца, які прыкладна год таму атрымаў правы кіроўцы, і жанчына-прадавец. Яны пры ДТЗ не атрымалі настолькі сур'ёзных траўм, як людзі з легкавіка, але таксама былі дастаўлены ў лякарню.

На абодвух аўтамабілях была зімовая гума.

Случчанка, якая жыве ў доме побач з месцам ДТЗ, распавяла, што на гэтым участку дарогі кіроўцы амаль не датрымліваюцца хуткаснага рэжыму. 

Загінуламу дырэктару было 39 гадоў. На Слуцкім камбінаце хлебапрадуктаў ён адпрацаваў 16 гадоў на розных пасадах. Дырэктарам стаў ў 2016 годзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Алесь Дастанка / kurjer.info 18 снежня ў вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна ў лабавой аўтааварыі загінуў дырэктар Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў Андрэй Жогла, піша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика