Навіны прадпрыемстваў Асіповіччыны
19.12.2018
—
Разное
|
4,5 тысячы тортаў плануюць выпусціць да навагодніх святаў і Каляд працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. Прапанова ўключае 18 відаў тортаў з розным начыннем. Тэрмін захавання любімых усімі салодкасцей таксама розны — ад 5 да 30 сутак. Каб вырабам надаць адпаведны настрой і эмацыянальнасць, набыты спецыяльныя вафельныя тэматычныя малюнкі з сімволікай года, мармеладныя Снягуркі, якія павінны стаць прывабным аздабленнем. Нягледзячы на розную рэцэптуру і знешні выгляд, прадукцыю аб’ядноўвае тое, што яна ствараецца асіповіцкімі кандытарамі з вялікай любоўю і найлепшымі пажаданнямі. “Да свята”, “Знатны”, “Казка”, “Барысаўскі арэшак”, “Белыя ружы” — торты з такімі і іншымі назвамі змогуць набыць землякі да святочнага стала. Дарэчы, купіць навагоднія прысмакі мясцовай вытворчасці можна будзе як у фірменных гандлёвых кропках прадпрыемства, дзе нацэнка на іх значна меншая, так і ў прадуктовых магазінах. І, безумоўна, пачастункі будуць рэалізоўвацца на святочных кірмашах, якія пройдуць на галоўнай плошчы горада 22 і 29 снежня. Валянціна КОРБАЛЬ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4,5 тысячы тортаў плануюць выпусціць да навагодніх святаў і Каляд працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. Прапанова ўключае 18 відаў тортаў з розным начыннем....
|
|