Запрашаем да ўдзелу!
29.12.2018
—
Разное
|
Аб’яўлены міжнародны інтэрнэт-конкурс “Старонка сямейнай славы”. Дата заканчэння прыёму работ — 31 студзеня 2019 года. Арганізатарам літаратурнага спаборніцтва, накіраванага на стварэнне ўсенароднай электроннай Кнігі памяці, выступае некамерцыйны фонд “Ліга інтэрнэт-медыя” пры падтрымцы Саюза журналістаў Расіі, МДУ імя М.В.Ламаносава. Ад канкурсантаў чакаюць работы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, лакальным войнам і канфліктам, старонкам з гісторыі сям’і і роду, лёсам землякоў, суайчыннікам-інтэрнацыяналістам, працаўнікам тылу і абароннай прамысловасці, усім тым, хто сваім служэннем народу і краіне заслужыў вечную памяць. Падрабязнасці пра ўмовы конкурсу на сайце * * * Да 15 лютага 2019 года Нацыянальным упраўленнем па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) арганізаваны міжнародны конкурс для школьнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі ва ўзросце да 18 гадоў. Удзельнічаць можна як індывідуальна, так і ў складзе групы. У якасці конкурсных работ прымаюцца праекты, арыгінальныя даследаванні, эсэ, расказы, мадэлі, мастацкія творы альбо любыя іншыя матэрыялы, звязаныя з засяленнем арбітальнай прасторы. Пасяленні павінны быць пастаяннымі і адносна самастойнымі, уяўляць дом, а не часовы працоўны лагер. Удзельнікі могуць ствараць работу па цэлай калоніі ці засяродзіцца на адным аспекце жыцця на арбіце. Сайт конкурсу —
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’яўлены міжнародны інтэрнэт-конкурс “Старонка сямейнай славы”. Дата заканчэння прыёму работ — 31 студзеня 2019 года. Арганізатарам літаратурнага спаборніцтва,...
|
|