Парад Дедов Морозов, флэш-моб сказочных героев, яркая развлекательная программа – в Ушачах зажгла свои огни главная ёлка района. 21.by

Парад Дедов Морозов, флэш-моб сказочных героев, яркая развлекательная программа – в Ушачах зажгла свои огни главная ёлка района

29.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 снежня 19 пар Дзедаў Марозаў і Снягурак, якія прадстаўлялі арганізацыі, прадпрыемствы, установы адукацыі і культуры раёна, прайшліся па вуліцах гарпасёлка пад мелодыі навагодніх хітоў. Парад галоўных зімовых чараўнікоў сімвалічна даў старт навагоднім святкаванням на Ушаччыне.

Чырвона-блакітныя пары ў акружэнні казачных герояў сабраліся каля галоўнай навагодняй ёлкі раёна, каб павіншаваць ушачан са святамі, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. На працягу некалькіх гадзін яны спявалі, танцавалі, запрашалі ў гульні і конкурсы. Выступленні былі цікавымі, эмацыянальнымі і раскрывалі артыстычныя таленты людзей, многіх з якіх у паўсядзённым жыцці мы прывыклі бачыць дзелавымі і сур’ёзнымі. Але ж Новы год – самы час для чароўных пераўтварэнняў!

Высокую планку выступленням задалі артысты дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай”. Нестандартным аказалася іх з’яўленне на сцэнічнай пляцоўцы – Дзед Мароз “уляцеў” сюды за рулём квадрацыкла, а вясёлы Парсючок – сімвал 2019 года – энергічнымі танцамі “зарадзіў” усіх бадзёрасцю і добрым настроем. Насычаную праграму падрыхтавалі прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама: немагчыма было не замілавацца казачным Ямелем, што прыехаў на свята на сваёй печцы, ды яшчэ з гармонікам у руках, не заглянуць на старонкі жывога ва ўсіх сэнсах выдання “Вандроўка ў казку-2019”.

Асляпляльным аказалася выступленне арт-каманды ўшацкіх медыкаў, аздобленае арыгінальнымі дэкарацыямі. Да ўзгаданай даты паспелі падрыхтаваць не толькі сам райцэнтр, але і святочную праграму работнікі УП ЖКГ. Не толькі цёплыя словы, але і фокусы знайшліся ў арсенале каманды санаторыя “Лясныя азёры”. Надзвычай арганічна ў навагодніх гісторыях выглядалі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі: раённага цэнтра дзяцей і моладзі, ясляў-садоў №1 і №4 гарпасёлка, Ушацкай сярэдняй школы. А інакш і быць не магло: уменне “трымаць” увагу хлопчыкаў і дзяўчынак – прафесійны навык гэтых спецыялістаў. А шматлікіх дзетак, што сабраліся на плошчы, нельга было падвесці! Такая ж задача стаяла і перад зборнай камандай Арэхаўскай школы і Сарочынскага сельвыканкама. Не менш удалымі аказаліся творчыя саюзы вялікадальчан – сельвыканкама, мясцовага Дома культуры і школы, прадстаўнікоў Глыбачкі і Вяркуд – сельвыканкамаў і дамоў культуры, а таксама Ушацкага сельвыканкама і Матырынскага сельскага клуба. А разнамасная каманда Жарскага сельвыканкама, разлікова-касавага цэнтра №37 ААТ “Белаграпрамбанк” і Ільюшынскай школы ўстроіла сапраўднае шоу, падчас якога банкаўскі персанаж Агрык парадаваў малых салодкімі падарункамі. У казачных герояў пераўвасобіліся работнікі райспажыўтаварыства і Ушацкага раёна газазабеспячэння. Задорам, напорам і бесшабашнасцю пакарыла гледачоў зборная каманда ТЦСАН і райаддзела па надзвычайных сітуацыях. У яе завадатары Дзядулі Марозе, напэўна, усе пазналі выратавальніка з “культурнымі” каранямі А.Бірукова. Нездарма адзін з вядучых Канстанцін Тарасеня назваў яго Дзедам Арцёмам, чым выклікаў добры смех публікі. Гарачай з’яўляецца перадсвяточная пара для лясгасаўцаў – такім жа было і выступленне самадзейных артыстаў гэтай арганізацыі. Зрэшты, паспявалі яны не толькі на

канцэртнай пляцоўцы – непадалёк размясцілася іх кропка па рэалізацыі навагодніх дрэўцаў. За чатыры гадзіны ўшачане іх набылі каля трыццаці.

Для ўрачыстага адкрыцця раённай ёлкі на сцэнічную пляцоўку выйшаў галоўны Дзед Мароз, які з дапамогай прысутных запаліў гірлянды на зялёнай прыгажуні, а пасля і ўсю ілюмінацыю на цэнтральнай плошчы і вуліцы Ленінскай. Музыка тут гучала да позняга. А ўшачане не пераставалі радавацца гульням, конкурсам. Дарэчы, малышоў на свяце чакала не толькі забаўляльная праграма, але і палаткі з бяспройгрышнай латарэяй, рознымі сувенірамі, ласункамі.

– Сёння прыйшла сюды з унукам Арсенам і яго сябрамі-першакласнікамі, – падзялілася з намі ўшачанка Валянціна Мялешка. – І нават не ведаю, хто з нас атрымаў больш уражанняў! Дзякуй арганізатарам.

Напэўна, адзіным удзельнікам дзейства, каго апанаваў зусім іншы настрой, аказаўся чатырохлапы сімвал адыходзячага года. За тым, што адбываецца навокал, сабачка сумна назіраў з рук сваёй гаспадыні, быццам разумеў, што час яго “ўладарства” вось-вось сыдзе.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 снежня 19 пар Дзедаў Марозаў і Снягурак, якія прадстаўлялі арганізацыі, прадпрыемствы, установы адукацыі і культуры раёна, прайшліся па вуліцах гарпасёлка пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика