У бліжэйшыя суткі, 30 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. Месцамі па краіне пройдзе невялікі мокры снег, удзень па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі — ападкі (мокры снег, дождж).
У некаторых раёнах будзе туман, слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1, а ўдзень будзе ад мінус 2 да плюс 2, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Сіноптыкі таксама нагадваюць, што ў першы дзень новага года па краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 метраў за секунду.
Фота з архіву У бліжэйшыя суткі, 30 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. Месцамі па краіне пройдзе невялікі мокры снег, удзень па Брэсцкай і...