У Верхнядзвінску склалі краязнаўчы каляндар на 2019 год. 21.by

У Верхнядзвінску склалі краязнаўчы каляндар на 2019 год

31.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

IMG_1252

У Беларусі 2018-2019 гады праходзяць пад знакам малой радзімы. Гэта прыдатны час для таго, каб звярнуцца да сваіх вытокаў, успомніць дзяцінства і лепш пазнаёміцца з той старонкай, дзе кожны з нас нарадзіўся і вырас. А што ведаеце вы пра родную Верхнядзвіншчыну? Разам з раённай бібліятэкай мы прапануем вам пагартаць “Каляндар памятных дат і падзей” на 2019 год.

2 студзеня споўніцца 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі – палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровага грама-дзяніна Верхнядзвінскага раёна.
7 красавіка будзе 60 гадоў з моманту стварэння на базе Дрысенскай МТС Бігосаўскага завода “Зоаветінструмент” – зараз ААТ “Інвет”.
22 мая, у Дзень святого Мікалая Цудатворцы, споўніцца 200 гадоў найстарэйшаму “юбіляру” надыходзячага года – Верхнядзвінскай Свята-Мікалаеўскай царкве, пабудаванай у 1819 годзе з цэглы ў стылі класіцызму.
19 чэрвеня адзначыў бы 95-гадовы юбілей Рувім Якаўлевіч Рыц (1924-2013) – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, педагог і краязнаўца.
3 ліпеня спаўняецца 60 гадоў з дня адкрыцця мемарыяльнага комплекса “Курган Дружбы” на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі.
12 ліпеня — 75 гадоў з дня вызвалення Верхнядзвінска, а 17 ліпеня – усяго Верхнядзвінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе аперацыі “Баграціён”.
17 ліпеня споўніцца 95 гадоў з часу ўтварэння Верхнядзвінскага (у той час яшчэ Дрысенскага) раёна. Цікавае супадзенне, але наш раён сапраўды быў цалкам вызвалены менавіта ў свой уласны “дзень нараджэння”.
31 ліпеня споўніцца 110 гадоў з дня нараджэння Івана Кузьміча Захарава (1909-1982) – Героя Савецкага Саюза, першага сакратара Асвейскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б, камандзіра партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе.
7 кастрычніка 75 гадоў таму была адкрыта руская школа для дзяцей вайскоўцаў, савецкіх і партыйных работнікаў, якая ў будучым стане сярэдняй школай № 2 г. Верхнядзвінска.
20 кастрычніка споўніцца 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Хандогіна (1909-1989) – ураджэнца в. Валынцы, савецкага ваеннага фотакарэспандэнта, найбольш вядомага па фотахроніцы блакаднага Ленінграда.
21 кастрычніка 80-гадовы юбілей адзначыць Уладзімір Іосіфавіч Навіцкі – доктар гістарычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ураджэнец в. Боркавічы.
25 кастрычніка будзе 110 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Віктаравіча Лаўрыновіча (1909-1982) – Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Кулакова.
Гэта далёка не ўсе значныя даты і падзеі, якія чакаюць нас у надыходзячым годзе. Адзначаць 90 гадоў з дня існавання адразу чатыры сельгаспрадпрыемствы: ААТ “Бялькоўшчына”, “Нурава”, “Шайцерава” і УВП “Вужыца-Агра”; будуць святкаваць круглыя даты жыллёва-камунальная гаспадарка (65 гадоў) і раённае спажывецкае таварыства (75 гадоў). Падрабязней пра гэтыя і іншыя гадавіны раскажа “Каляндар памятных дат і падзей”, які можна знайсці ў чытальнай зале яшчэ аднаго “юбіляра” – Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Т. Хадкевіча ў 2019 годзе споўніцца 75 гадоў.
Алёна МАРОЗ,
па матэрыялах
раённай бібліятэкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У Беларусі 2018-2019 гады праходзяць пад знакам малой радзімы. Гэта прыдатны час для таго, каб звярнуцца да сваіх вытокаў, успомніць дзяцінства і лепш пазнаёміцца з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика