Пацярпелая ў ДТЗ брастаўчанка ўцякла з аўтамабіля "хуткай". 21.by

Пацярпелая ў ДТЗ брастаўчанка ўцякла з аўтамабіля "хуткай"

02.01.2019 13:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота gaibrest.by з месца здарэння

Нечакана завяршылася ДТЗ, якое адбылося пад Брэстам увечары 1 снежня, паведамляе gaibrest.by.

Інцыдэнт здарыўся каля 18:35 за 1 км ад абласнога цэнтра. Аўтамабіль "Рэно Меган", якім кіраваў 28-гадовы брастаўчанін, збіў 34-гадовую жанчыну-пешахода, якая ішла па праезнай частцы. Пасля гэтага машына выехала на правую ўзбочыну і ўрэзалася ў ліхтарны слуп. 

Пра ДТЗ атрымала траўмы 56-гадовая пасажырка аўто, якая ехала на заднім сядзенні злева і была прышпіленая рамянём бяспекі. Пасля меддапамогі ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской лякарні жанчыну адпусцілі дадому.

Траўмы атрымала таксама і пешаход. Аднак калі жанчыну везлі ў лякарню, яна папросту ўцякла з аўтамабіля. Цяпер месцазнаходжанне пешахода высвятляецца. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота gaibrest.by з месца здарэння Нечакана завяршылася ДТЗ, якое адбылося пад Брэстам увечары 1 снежня, паведамляе gaibrest.by. Інцыдэнт здарыўся каля 18:35 за 1 км ад абласнога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика