Як у Пінску на шчадраваць хадзілі
15.01.2019
—
Разное
|
>
Калядавалі-шчадравалі - на ўвесь год багацця і шчасця пажадалі!
У нядзелю напярэдадні старога Новага года па вуліцах горада прайшлася са спевамі і танцамі пярэстая кампанія персанажаў беларускіх зімовых святаў і загарнула да галоўнай ёлкі. Там адбылося прадстаўленне калектываў - удзельнікаў фальклорнага фэсту «Як на Шчодрую куццю». З гэтай падзеі распачаліся мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі «Пінск - культурная сталіца 2019». І вельмі сімвалічна, што пінчукі перш за ўсё звярнуліся да народных традыцый. Бо менавіта выканне абрадаў Калядаў і Шчадрухi садзейнічае спряльнаму і дабрадзейнаму ходу ўсяго года. На свята да гараджан завіталі самадзейныя гурты з Малоткавіч, Кашавічаў, Ахова. Разам з імі святочны настрой стваралі славуты ансамбль «Палескія зоры», хор «Журавушка». Можна лічыць дэбютам выступленне дзіцячага фальклорнага калектыву «Бацькаўшчына» ГДК. Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калядавалі-шчадравалі - на ўвесь год багацця і шчасця пажадалі! У нядзелю напярэдадні старога Новага года па вуліцах горада прайшлася са спевамі і...
|
|