На Брэстчыне вясковец раніў міліцыянта нажом у жывот. 21.by

На Брэстчыне вясковец раніў міліцыянта нажом у жывот

24.01.2019 12:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Рану ў жывот атрымаў участковы ў Іванаўскім раёне Брэстчыны, які хацеў суцішыць п'яны дэбош, паведамляе uvd.brest.gov.by

Здарэнне адбылося 23 студзеня. У міліцыю затэлефанаваў жыхар вёскі Махро і паведаміў, што ў яго доме п'яны аднавясковец зладзіў дэбош. На месца выкліку адправіліся два ўчастковыя. Адзін з іх і атрымаў рану нажом у жывот ад скандаліста. Міліцыянта даставілі ў цэнтральную раённую лякарню, яго жыццю нічога не пагражае.

57-гадовага дэбашыра затрымалі. Ён жыве адзін, нідзе не працуе, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку. На мужчыну пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання асобе ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Рану ў жывот атрымаў участковы ў Іванаўскім раёне Брэстчыны, які хацеў суцішыць п'яны дэбош, паведамляе uvd.brest.gov.by.  Здарэнне адбылося 23 студзеня. У міліцыю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика