На пажары ў Гарадзішчы пад Мінскам уратавалі 8 чалавек
27.01.2019 12:50
—
Разное
|
Фота: МНС На пажары ў пасёлку Гарадзішча пад Мінскам уратавалі 8 чалавек. Як Гаспадыня кватэры, дзе здарылася ўзгаранне, а таксама яе сын паспелі выйсці на вуліцу самастойна. Жыхароў суседніх кватэраў давялося эвакуяваць з дапамогай лесвіцы-палкі — так вывелі на вуліцу пару пенсіянераў і яшчэ адну суседку. З кватэры на другім паверсе з дапамогай трохкаленнай лесвіцы вывелі жанчыну і яе 4-гадовага сына, а таксама ўратавалі яшчэ траіх суседзяў, сярод якіх 9-гадовае дзіця. Сын гаспадыні кватэры, дзе здарыўся пажар, а таксама адна з суседак атрымалі атручэнне прадуктамі гарэння. Іх шпіталізавалі. Пажар ліквідаваны. У кватэры згарэла кухня, жылы пакой, а таксама агонь закрануў лесвічную пляцоўку. Прычынай узгарання магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На пажары ў пасёлку Гарадзішча пад Мінскам уратавалі 8 чалавек. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося па абедзе 26 студзеня ў двухпавярховым...
|
|