В Ушачах прошёл районный конкурс молодых исполнителей «Песни юности наших отцов»
29.01.2019
—
Разное
|
Раённы конкурс маладых выканаўцаў “Песні юнацтва нашых бацькоў” прайшоў на бягучым тыдні ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. 11 юнакоў і дзяўчат з розных арганізацый, навучальных устаноў Ушаччыны парадавалі прысутных сваімі талентамі, прапанаваўшы па дзве кампазіцыі: грамадска-патрыятычную і песню-шлягер. Быццам не гукамі, а гарачым шчырым сэрцам выводзілі вакалісты словы вядомых усім песень. Многія выступленні суправаджаліся відэасюжэтамі ці фотазастаўкамі на экране, харэаграфічнымі і нават тэатралізаванымі нумарамі груп падтрымкі канкурсантаў. Шчодрымі апладысментамі сустрэлі гледачы выступленні прадстаўніц Вялікадолецкага СДК Маргарыты Алексяёнак і Анастасіі Рэут – акрамя добрага вакалу парадавалі дзяўчаты яшчэ і сваёй “экіпіроўкай”: ваенная форма і доўгія косы былі да твару кожнай. А вось Лілія Смаляк з гэтай жа культустановы аддала перавагу “мірнаму” ўбору, у якім закружылася ў прыгожым вальсе. Пранікнёным лірызмам, чуллівымі акордамі дзяліліся са сцэны Улада Маісеева з Ушацкай школы і Ганна Александровіч з раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Нікога не пакінула раўнадушным выступленне Алесі Бойчанкі, выхаванкі гуртка пры цэнтры культуры і народнай творчасці, а таксама Аляксандры Зільберт і Кацярыны Шабанавай з дзіцячай школы мастацтваў. Усім прысутным цяжка было ўтрымацца на месцах, каб не пусціцца ў танцы, калі на сцэну з песняй “Малінаўка” выйшаў супрацоўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Арцём Бірукоў. Пераканаць журы сапраўднасцю, эмацыянальнай падачай кампазіцыі ўдалося Вікторыі Гулюце з цэнтра дзяцей і моладзі. А пасля “кіношнага” эцюду па матывах песні “Дзяўчаты пакахалі не мяне” з рэпертуару групы “Лепрыконсы” ў выкананні Кірыла Шалыгі з цэнтра культуры і народнай творчасці ў зале доўга не змаўкалі авацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённы конкурс маладых выканаўцаў “Песні юнацтва нашых бацькоў” прайшоў на бягучым тыдні ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. 11 юнакоў і дзяўчат з...
|
|