Что нового в школах Осиповичского района?
31.01.2019
—
Разное
|
Першы месяц года — творчы, яркі, прасякнуты дабрынёйАктыўным атрымаўся студзень для вучняў Дрычынскага ВПК дзіцячы сад-базавая школа. А спрыялі гэтаму розныя падзеі. Так, па ініцыятыве рабят было падрыхтавана выступленне калядоўшчыкаў. Сцэнарый склала 8-класніца Валерыя Дзераш, дапамагалі дзяўчынцы стварыць сапраўдную пастаноўку яе брат Ягор, Наталля Чорная і Вікторыя Чорная, Галя Мохава з Вікай Дзераш. Спачатку дзейства разыгралі ў школе, а потым па дамоўленасці завітвалі і ў дамы аднавяскоўцаў. Ні адна школьная творчая справа не адбываецца і без удзелу Насці Навумовіч, Віялеты Пышнай і Кацярыны Семяненка. Удалым аказалася выступленне на раённым конкурсе каманды “Што? Дзе? Калі?”: у юных інтэлектуалаў з Дрычына трэцяе месца ў сваёй групе. А падрыхтаваў іх настаўнік гісторыі Аляксандр Гардзей. Члены маладзёжнай суполкі пад кіраўніцтвам сакратара “пярвічкі” Яўгена Мохава дапамагалі пажылым землякам у расчыстцы снегу ў дварах і на падыходах да сядзіб. Зараз уся школа з нецярпеннем чакае вынікаў выступлення сваіх артыстаў на “Творчых узлётах”, асабліва пачынаючай чытачкі Вікторыі Новік. Дзяўчынка, хоць і вучыцца толькі ў 4 класе, вельмі артыстычна дэкламуе “Стихи о рыжей дворняге” Э.Асадава. Наперадзе — вечар сустрэчы з выпускнікамі. Гэта мерапрыемства не патрабуе ніякіх анонсаў: кожны, хто некалі вучыўся ў мясцовай школе, дакладна ведае, што ў першую лютаўскую суботу яго тут гасцінна чакаюць. А найбольш яркай студзеньскай падзеяй у Вяззеўскай СШ стаў тыдзень біялогіі і хіміі, які прадугледжваў цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў. З вялікай адказнасцю школьнікі аднесліся да конкурсу насценных газет “У свеце цікавага”, запамінальнымі аказаліся бліц-турнір “Займальная біялогія” і гульня па хіміі для 9-11 класаў “Да вяршынь Алімпа”. На пэўны час рабят аб’яднаў конкурс “Прырода вакол нас”, а вынікі падвяла віктарына “Свая гульня”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі тыдня сталі Анастасія Ахраменка, Анастасія Карповіч, Валерыя Яфімік і Аляксей Доўгаль. А яшчэ ў школе існуе традыцыя раз у два месяцы наладжваць інтэлектуальныя баталіі “Што? Дзе? Калі?” паміж камандамі настаўнікаў і вучняў. У студзеньскім турніры мацнейшымі аказаліся 10-класнікі, таму сакавіцкая гульня абяцае быць асабліва гарачай! “Добрае сэрца” — так называецца валанцёрскі атрад Ясенскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, у які ўваходзяць вучні 9-11 класаў Юрый Кедзіч, Кірыл Расоха, Кірыл Лузан, Антон Буслаеў, Ганна Дубінчык, Дзіяна Ударцава і Аляксей Бабаеў. У спісе добрых спраў, якія выконваюць школьнікі, нямала пунктаў. Агульнай жа місіяй свайго атрада міласэрнасці старшакласнікі лічаць фізічнае і маральнае аздараўленне грамадства, дапамогу тым, каму патрэбна падтрымка, і ўвогуле рабіць жыццё навакольных людзей больш светлым і яркім. Заўсёды пад асаблівай увагай хлопчыкаў і дзяўчынак пажылыя людзі. У гэтыя зімовыя дзянькі, зразумела, іх наведванне мае асаблівае значэнне. І, шчыра кажучы, справа тут не толькі ў расчышчаным ад снегу двары ды прынесеных да печкі дровах. Галоўнае — цеплыня чалавечай увагі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы месяц года — творчы, яркі, прасякнуты дабрынёй Актыўным атрымаўся студзень для вучняў Дрычынскага ВПК дзіцячы сад-базавая школа. А спрыялі гэтаму розныя...
|
|