Патроны, курыныя тушкі, свіныя вушы... Псіхічна хворы мінчук падпаліў 3 аўто
31.01.2019 18:14
—
Разное
|
sk.gov.by Упраўленне Здарэнне адбылося 7 ліпеня 2018 года каля 5:40 у двары жылых дамоў па вуліцы Амельянюка ў Мінску. Як высветліла следства, мужчына рыхтаваўся да свайго ўчынку некалькі дзён — з 4-га па 7 ліпеня. Ён арандаваў аўтамабіль, на якім прыехаў на месца злачынства. Раніцай 7 ліпеня мінчук прыехаў на неахоўную аўтамабільную стаянку на вуліцы Амельянюка. Там ён расставіў петарды і батарэі салютаў. Па самой стаянцы мужчына раскідаў патроны, курыныя тушкі, свіныя языкі і вушы. Потым ён разліў па перыметры паркоўкі бензін і дызельнае паліва, а таксама два слоікі з фарбай. Акрамя таго, частку паліва ён выліў на прыпаркаваныя аўтамабілі, а каністры з бензінам расставіў па тэрыторыі стаянкі. Потым мужчына падпаліў піратэхніку і з'ехаў. Агнём былі знішчаныя тры легкавыя аўтамабілі. Агульная сума шкоды ацэньваецца на суму больш за 20 тысяч рублёў. Комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза выявіла, што мінчук пакутуе на хранічны псіхічны разлад. Гэта з'яўляецца падставай, каб ужыць да яго прымусовыя меры бяспекі і лячэння. На мужчыну пачалі крымінальныя справы за хуліганства, замах на наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне маёмасці, а таксама незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд і ўжывання мер бяспекі і лячэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Мінску завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб падпале трох аўтамабіляў. Падазраваным па справе праходзіць...
|
|