Будаўніцтва дома на месцы выяўленых расстрэлаў людзей ў Берасьці не спынілі. 21.by

Будаўніцтва дома на месцы выяўленых расстрэлаў людзей ў Берасьці не спынілі

04.02.2019 12:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта Свабодзе паведаміў намесьнік начальніка камітэту архітэктуры і будаўніцтва Берасьцейскага райвыканкаму Генадзь Панасюк. 1 лютага ў дзяржаўным выданьні «Брестский вестник» зьявілася інфармацыя, што камісія інвэстыцыйнай дзейнасьці Берасьцейскага аблвыканкаму адмовіла ААТ «Прыбускі квартал» у заключэньні дадатковай угоды да інвэстыцыйнай дамовы, паводле якой будуецца жыльлёвы комплекс «Прыбускі квартал».


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63153.php

Будаўніцтва дома на месцы выяўленых расстрэлаў людзей ў Берасьці не спынілі

Як расказаў Генадзь Панасюк, гэта не азначае, што дом ня будзе будавацца на тым месцы, дзе будаўнікі выявілі парэшткі людзей.

«Будаўніцтва дома і будаўніцтва дома ў межах інвэстыцыйнай дамовы — гэта розныя пытаньні. Дом будзе будавацца па-за межамі інвэстыцыйнай дамовы. Гэта разгледзела камісія. Камісія можа толькі рэкамэндаваць аблвыканкаму; разгляду, наколькі разумею, яшчэ не было», — кажа Генадзь Панасюк.

Будаўніцтва дома ў межах інвэстпраекту мае некаторыя льготы, патлумачыў чыноўнік. Пакуль не ідзе размовы пра тое, што на месцы выяўленых парэштак расстраляных людзей будаўніцтва будзе спыненае, сказаў Генадзь Панасюк.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63153.php

Будаўніцтва дома на месцы выяўленых расстрэлаў людзей ў Берасьці не спынілі

Як раней паведамляла Свабода, на будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Берасьця былі знойдзеныя парэшткі дзясяткаў людзей, забітых нацыстамі падчас Другой усясьветнай вайны.

На месцы будаўніцтва элітнага жылога комплексу «Прыбускі квартал» у гады вайны знаходзілася гета, тут адбываліся і расстрэлы габрэяў.

Непадалёк знаходзіцца помнік 34 тысячам ахвяраў Берасьцейскага гета.

Мастацтвазнаўца ў галіне архітэктуры Ірына Лаўроўская зь Берасьця мяркуе, што варта забараніць будаўніцтва на месцы выяўленых парэштак. Яна стварыла адпаведную пэтыцыю ў Савет Міністраў, Генэральную пракуратуру ды Берасьцейскі гарвыканкам. Пад пэтыцыяй падпісалася каля 100 чалавек.

«Важна спыніць якую-кольвек забудову гэтай тэрыторыі зь дзьвюх прычын: першая — невядома, колькі яшчэ таямніц хаваецца побач, і другое — павага да памерлых», — кажа Ірына Лаўроўская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Пра гэта Свабодзе паведаміў намесьнік начальніка камітэту архітэктуры і будаўніцтва Берасьцейскага райвыканкаму Генадзь Панасюк. 1 лютага ў дзяржаўным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика