Чалавек і яго справа: загадчык канцылярыі пракуратуры нашага раёна Вера Рабіза. 21.by

Чалавек і яго справа: загадчык канцылярыі пракуратуры нашага раёна Вера Рабіза

04.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

938Для большасці з нас работа з вялікай колькасцю папер і дакументаў падчас звароту ў дзяржаўныя ўстановы ўяўляецца ледзве не самым страшным сном. Бо дастаткова толькі вывесці няправільную лічбу ці дапусціць памылку ў слове — і дакумент ужо будзе несапраўдным. Заяву або бланк патрэбна будзе перапісваць. Пры гэтым ёсць людзі, якія аператыўна спраўляюцца з вялікай колькасцю надзвычай важных і неадкладных дакументаў — гэта сакратары, справаводы, загадчыкі канцылярый. Сярод такіх прафесійных работнікаў — Вера Генадзьеўна Рабіза — загадчык канцылярыі з 33-гадовым стажам работы ў пракуратуры нашага  раёна. Па выніках работы за мінулы год Вера Генадзьеўна прызнана лепшай у сваёй прафесіі, а яе імя занесена на Дошку гонару пракуратуры Віцебскай вобласці.

Тры дзесяцігоддзі на службе ў закона праляцелі як адно імгненне, і сёння ўсе яе калегі з упэўненасцю сцвярджаюць: зладжанасць і эфектыўнасць работы пракуратуры на тэрыторыі нашага раёна нельга ўявіць без непрыкметнай, на першы погляд, працы загадчыка канцылярыі, дзякуючы якой, у калектыве ствараецца добразычлівая атмасфера, хутка вырашаюцца многія надзённыя пытанні, своечасова выдаюцца загады, у адпаведнасці з законам афармляецца ўся неабходная дакументацыя. Акуратна вядзецца справаводства, выконваецца неадкладная работа з паперамі. У выніку кожны дакумент у пракуратуры — на сваім месцы.

Адзін з самых важных дакументаў у асабовай справе Веры Рабізы  — загад аб прыняцці на работу ў пракуратуру Шаркаўшчынскага раёна, які датуецца 1986 годам. Маладой загадчыцы канцылярыі на той момант было яшчэ толькі 23 гады.

Яна нарадзілася ў вёсцы Шышкі, вучылася ў Велікасельскай васьмігадовай, потым у Германавіцкай сярэдняй школе. Закончыла Полацкае кааператыўнае вучылішча, пасля якога непрацяглы перыяд працавала ў сістэме райспажыўтаварыства і ў аддзеле сельгастэхнікі нашага раёна. Пасля таго як з’явілася вакансія, перайшла на працу ў пракуратуру.

Усе дакументы пракуратуры нашага раёна праходзяць праз канцылярыю. Наменклатурныя справы знаходзяцца ў строгім парадку, таксама як і архіў, над якім Вера Генадзьеўна працавала шмат гадоў, а таму ў любы момант, літаральна з заплюшчанымі вачамі, можа знайсці патрэбны дакумент. Ці варта казаць, што гэта ўзорны архіў. Калегі ўдзячны Веры Генадзьеўне за яе адкрытасць, дзякуючы якой кожнае паведамленне, пастанова і справаздача на сваіх месцах і згубіцца не могуць, а гэта надзвычай важна ў такім ведамстве, як пракуратура.

Сама ж жанчына адзначае, што ўсё паспяваць на працы, своечасова і якасна выконваць усе службовыя абавязкі заўсёды дапамагае падтрымка родных, якая і з’яўляецца тым надзейным тылам і кропкай апоры ў самых складаных жыццёвых сітуацыях. 20 гадоў вадзіцелем у пракуратуры раёна працуе муж Веры Генадзьеўны Мікалай Канстанцінавіч Рабіза — чалавек, якога таксама вельмі цэняць і паважаюць у калектыве пракуратуры. Муж і жонка дастойна выхавалі двух ужо дарослых сыноў, у бабулі і дзядулі ўжо тры маленькія ўнучкі. Старэйшы сын Генадзь — старшы інспектар групы кадраў Бярэзінскага РАУС, малодшы Дзяніс закончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і працуе першым намеснікам камандзіра зенітна-ракетнага дывізіёна ў горадзе Барысаў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика