Кніга легенд-апавяданняў пра «каменных» продкаў
07.02.2019
—
Разное
|
![]() Многія беларусы добра ведаюць пра ўнікальныя Краснасельскія неалітычныя крэмнездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне. Пра іх нават можна прачытаць у школьных падручніках па гісторыі Беларусі. Калекцыянер і археолаг Міхась Вераціла родам з гэтых мясцін. Яго жыццё працякала на фоне адкрыцця, выяўлення і разбурэння гэтага цікавага аб’екта археалогіі і гісторыі – шахтаў па здабычы крэмню – «жалезнага каменнага веку». Таму ён усё жыццё даследуе, як жылі далёкія продкі «жалезнага каменнага веку». Першую легенду-апавяданне «Курыны Бог» Міхась Вераціла надрукаваў у 1985 годзе. Гэта апавяданне пахваліў гісторык Міхась Чарняўскі. Тады спадар Вераціла працягваў пісаць новыя легенды пра людзей «жалезнага каменнага веку». Іх назбіралася цэлая кніжка «Багі з-над Росі», якая нядаўна пабачыла свет у Слонімскай друкарні накладам 200 асобнікаў. У кнігу Міхася Верацілы ўвайшлі 20 апавяданняў-легенд, якія аздоблены рознымі малюнкамі і здымкамі, Малюнкі з кнігі «Багі з-над Росі» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многія беларусы добра ведаюць пра ўнікальныя Краснасельскія неалітычныя крэмнездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне. Пра іх нават... |
|