Бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады. 21.by

Бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады

08.02.2019 12:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У Баранавіцкім раёне бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады з дапамогай генетычнай экспертызы. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, цела было знойдзена 10 чэрвеня 2015-га ў кантэйнеры для смецця ў Баранавічах. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства". Аднак знайсці па гарачых слядах бацькоў дзіцяці не ўдалося.

Праваахоўнікі правялі вялізную працу. Эксперты-генетыкі яшчэ ў 2015 годзе вылучылі генатып дзіцяці і яго маці. Аднак у базе супадзенняў не выявілі. Былі даследаваны біялагічныя матэрыялы тысячы жанчын з горада і раёна, і ўсё без выніку. Супадзенне генатыпу адбылося пасля даследавання генетычнага матэрыялу затрыманага па справе аб рабунку 47-гадовага мужчыны. Пасля гэтага было высветлена, што чатыры гады таму ён жыў з жанчынай, 1981 года нараджэння. Яе таксама затрымалі.

Эксперты засведчылі, што гэтыя мужчына і жанчына з'яўляюцца бацькамі забітага дзіцяці. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Баранавіцкім раёне бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады з дапамогай генетычнай экспертызы. Як інфармуе прэс-служба Следчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика