У суботу будзе без ападкаў, а ў нядзелю — мокры снег і дождж
08.02.2019 16:10
—
Разное
|
pixabay.com 9 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, удзень па паўночным захадзе краіны парывісты. Уначы будзе ад нуля да 6 градусаў марозу, пры праясненнях — да 8 са знакам "мінус". Удзень сіноптыкі прагназуюць -2...+4, па паўднёвым захадзе — да 6 градусаў цяпла. У нядзелю, 10 лютага, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты. Уначы тэмпература паветра чакаецца -5...+2, па ўсходзе пры праясненнях будзе да 7 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад нуля да 7 са знакам "плюс". У панядзелак, 11 лютага, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі у выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад -3 да +4, удзень чакаецца 0...+6. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 9 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будзе слабы...
|
|