Знаёмы нападніка са Стоўбцаў: Магчыма, ўсё адбылося з-за адзнак. 21.by

Знаёмы нападніка са Стоўбцаў: Магчыма, ўсё адбылося з-за адзнак

11.02.2019 12:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Старонка нападніка "Вконтакте" 

Вучань 10-га класа сярэдняй школы №2 горада Стоўбцы раніцай 11 лютага напаў з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку нападу настаўніца геаграфіі і адзін 11-класнік загінулі, яшчэ двое пацярпелых вучняў знаходзяцца ў шпіталі. Еўрарадыё паспрабавала  высветліць матывы нападніка ў аднаго з яго знаёмых.

“Мы на адной вуліцы жылі з ім, — распавёў Еўрарадыё адзін з вучняў. — У дзяцінстве разам гулялі. Шчыра не ведаю праз што ён мог такое зрабіць. Магчыма, праз адзнакі. Я ў 9-м класе вучуся, а ён ў 10-м. Спакойны чалавек... Але піў, курыў, гэта ўсе ведалі. Раней ён добра вучыўся, але ў 10-м класе, казалі, з’ехаў па прадметах”.

Хлопец дадае, што заняткі ў школе на сёння адмененыя. За вучнямі прыехалі бацькі і забралі дамоў. У школе на дадзены момант застаюцца следчыя і настаўнікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старонка нападніка "Вконтакте"  Вучань 10-га класа сярэдняй школы №2 горада Стоўбцы раніцай 11 лютага напаў з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку нападу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика