Знаёмы нападніка са Стоўбцаў: Магчыма, ўсё адбылося з-за адзнак
11.02.2019 13:14
—
Разное
|
Старонка нападніка "Вконтакте" Вучань 10-га класа сярэдняй школы №2 горада Стоўбцы раніцай 11 лютага напаў з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку нападу настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, а таксама адзін 11-класнік загінулі, яшчэ двое пацярпелых вучняў знаходзяцца ў шпіталі. Еўрарадыё паспрабавала высветліць матывы нападніка ў аднаго з яго знаёмых. “Мы на адной вуліцы жылі з ім, — распавёў Еўрарадыё адзін з вучняў. — У дзяцінстве разам гулялі. Шчыра не ведаю, праз што ён мог такое зрабіць. Магчыма, праз адзнакі. Я ў 9-м класе вучуся, а ён ў 10-м. Спакойны чалавек... Але піў, курыў, гэта ўсе ведалі. Раней ён добра вучыўся, але ў 10-м класе, казалі, з’ехаў па прадметах”. Хлопец дадае, што заняткі ў школе на сёння адмененыя. За вучнямі прыехалі бацькі і забралі дамоў. У школе на дадзены момант застаюцца следчыя і настаўнікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старонка нападніка "Вконтакте" Вучань 10-га класа сярэдняй школы №2 горада Стоўбцы раніцай 11 лютага напаў з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку нападу...
|
|