Міліцыя лавіла мужчыну, які тройчы спрабаваў скочыць з акна 6-га паверха. 21.by

Міліцыя лавіла мужчыну, які тройчы спрабаваў скочыць з акна 6-га паверха

18.02.2019 12:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


uvd.grodno.by

У Гродне міліцыя лавіла мужчыну, які тройчы спрабаваў скочыць з акна 6-га паверха. Здарэнне адбылося ў нядзелю ў шматкватэрным жылым доме па вуліцы Кабяка. Праваахоўнікам паведамілі пра патэнцыйнага самагубцу. Знаёмыя, у кватэры якіх быў у гасцях мужчына, двойчы яго сцягвалі з акна, але ён зноў вяртаўся. Калі ж прыехалі ратавальнікі, госць сам злез з акна і схаваўся ў пад'ездзе дома. Але міліцыянеры яго знайшлі. Высветлілася, што мужчына прыехаў у Гродна са Шчучына да сваёй маці. Цяпер ён знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя "Псіхіятрыя-наркалогія".

Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Гродне на вуліцы Агінскага. Там з балкона арэнднай кватэры на трэцім паверсе выпаў 26-гадовы мужчына. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення.  

Па абодвух выпадках праводзяцца праверкі, інфармуе прэс-служба гродзенскай міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
uvd.grodno.by У Гродне міліцыя лавіла мужчыну, які тройчы спрабаваў скочыць з акна 6-га паверха. Здарэнне адбылося ў нядзелю ў шматкватэрным жылым доме па вуліцы Кабяка....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика