У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце прэзентавалі факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны»
21.02.2019 11:27
—
Разное
|
Навіны Беларусі. Факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» прэзентавалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Гэта адбылося падчас святочнага марафона, якi прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Сапраўдны падарунак студэнтам і выкладчыкам унiверсiтэта зрабіла Нацыянальная бібліятэка. Унiкальнае выданне складаецца з 21 тома. Гэта вынік сумеснай працы навукоўцаў, якія з усяго свету сабралі электронныя копіі кніг нашага першадрукара, зрабілі іх апісанне і алічбоўку. Для гродзенскага ўніверсітэта такі падарунак асабліва каштоўны, бо там рыхтуюць, у тым ліку, філолагаў і журналістаў, якім важна бачыць вытокі роднай мовы ў друкаваным слове. На Міжнародны дзень роднай мовы ва ўніверсітэце запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў. Упершыню студэнтаў аб’яднае агульная Купалаўская дыктоўка, а замежныя студэнты прымуць удзел у майстар-класах па знаёмстве з беларускай мовай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. Факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» прэзентавалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, паведамілі ў... |
|