На станцыі ў Столінскім раёне эвакуявалі 25 чалавек праз безгаспадарную сумку. 21.by

На станцыі ў Столінскім раёне эвакуявалі 25 чалавек праз безгаспадарную сумку

25.02.2019 14:07 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Станцыя Гарынь / wikimapia.org

Пасажыраў і персанал чыгуначнай станцыі ў Столінскім раёне эвакуявалі з-за безгаспадарнай сумкі, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 23 лютага ў 16:10 у рабочым пасёлку Рэчыца. На пероне чыгуначнай станцыі людзі пабачылі безгаспадарную дарожную сумку і затэлефанавалі ў міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі ачапілі патэнцыйна небяспечнае месца і эвакуявалі 25 чалавек — пасажыраў і работнікаў станцыі.

Выкліканыя на месца здарэння сапёры не знайшлі выбуховых прадметаў. Неўзабаве стаў вядомы і ўладальнік сумкі. Гэта 43-гадовы жыхар вёскі Язвінкі, які па п'яні забыўся свае рэчы.  На яго склалі адміністрацыйны пратакол за з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе. Мужчыну пагражае штраф — да 204 рублёў (восем базавых велічынь). 

Затрымкі цягнікоў на станцыі ў выніку здарэння не было.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Станцыя Гарынь / wikimapia.org Пасажыраў і персанал чыгуначнай станцыі ў Столінскім раёне эвакуявалі з-за безгаспадарнай сумкі, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика