У Смаргонскім РЦК ушанавалі абаронцаў Айчыны
25.02.2019
—
Разное
|
22 лютага ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Ад імя раённага выканаўчага камітэта прысутных у зале павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова, уручыла дзвюм работніцам райваенкамата за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў ганарову грамату і падзячнае пісьмо. Ваенны камісар Ленард Гружэўскі ў сваім выступленні расказаў аб станаўленні і развіцці беларускай арміі і таксама ўручыў юбілейныя медалі ваеннаслужачым Смаргонскай пагранічнай групы, афіцэрам, мічманам і прапаршчыкам запасу, некаторым кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый. Некалькім афіцэрам запусу былі прысвоены чарговыя спецыяльныя воінскія званні. Закончылася ўрачыстастасць канцэртам, які падрыхтавалі работнікі культуры. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 лютага ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. |
|