Вызначаны фіналісты конкурсу на ўдзел у агучцы «Сексу ў вялікім горадзе» на беларускую мову
27.02.2019
—
Разное
|
>
Завяршыўся прыем работ на ўдзел у конкурсе беларускай агучкі серыяла «Секс у вялікім горадзе» для VOKA. З 400 з лішкам заявак арганізатары выбралі 50 лепшых. Цяпер удзельнікам шорт-ліста належыць прадэманстраваць свае артыкуляцыйныя здольнасці на афлайн-праслухоўванні. Прэм’ера агучанага з удзелам шасці пераможцаў конкурсу эпізоду адбудзецца ў сакавіку на платформе VOKA. Свае відэазапісы з агучанымі па-беларуску тэкставымі ўрыўкамі з серыяла «Секс у вялікім горадзе» даслалі 417 удзельнікаў. 56 мужчын прэтэндавалі на агучку містэра Біга і Стэнфарда, а паспрабаваць свае сілы ў якасці дублёра адной з галоўных гераінь серыяла — Кэры, Саманты, Шарлоты і Міранды — пажадала 361 жанчына. Геаграфія канкурсантаў ахоплівае 36 гарадоў, у тым ліку замежных: па адной заяўцы арганізатары атрымалі з Варшавы, Кёльна, Парыжа і Санкт-Пецярбурга. Па колькасці дасланых работ лідзіруе Мінск: у конкурсе прынялі ўдзел 307 жыхароў беларускай сталіцы (73% ад агульнай колькасці заявак). Таксама ў лік лідэраў увайшлі Брэст, Віцебск, Гомель і Гродна. 26% заявак даслалі ўдзельнікі з рэгіёнаў. Больш за ўсё конкурсных відэа паступіла ад людзей, чыя прафесійная дзейнасць тым ці іншым чынам падразумявае работу з голасам і валоданне ім: радыёвядучых, акцёраў і музыкантаў. Для ўдзелу ў другім туры прадстаўнікі VOKA сфарміравалі спіс з 50 чалавек. Такім чынам, у шорт-ліст увайшоў кожны восьмы ўдзельнік з ліку тых, хто падаў заяўкі. Цяпер ім належыць сустрэцца з членамі журы ў час праслухоўвання, месцам якога стане прафесійная студыя дубляжу і агучкі. Запрашэння на кастынг варта чакаць з дня на дзень. Усе 417 канкурсантаў атрымаюць ад VOKA прамакод на 30-дзённую падпіску «Амедыятэка», якая дазваляе глядзець «Секс у вялікім горадзе» і іншыя культавыя серыялы. Інфармацыя аб гэтым прыйдзе асабістым паведамленнем у Instagram. Асноўнымі крытэрыямі адбору канкурсантаў у фінале будуць валоданне акцёрскай рыторыкай, адпаведнасць вобразу героя, артыстызм і чысціня голасу. Істотнай умовай стане і наяўнасць у прэтэндэнтаў магчымасці ўдзяліць некалькі дзён рабоце ў студыі над агучкай свайго персанажа. Пераможцы другога этапу агучаць героеў пілотнай серыі «Сексу ў вялікім горадзе» на беларускай мове. Прэм’ерны паказ першага сезона адбудзецца ў сакавіку бягучага года на платформе VOKA ў раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся прыем работ на ўдзел у конкурсе беларускай агучкі серыяла «Секс у вялікім горадзе» для VOKA. З 400 з лішкам заявак арганізатары выбралі 50 лепшых. Цяпер...
|
|