Новую продукцию хлебозавода смогут попробовать осиповчане
27.02.2019
—
Разное
|
Навіны вытворчасці Не забудзьце паспрабаваць!Для эксперыментаў заўсёды час, перакананы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, якія знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых рэцэптур і шляхоў удасканалення работы. Так, з бягучага месяца з’явіліся змяненні ў працоўным графіку цеставодаў, машыністаў цестаробчых машын, пекараў. А звязана гэта з тым, што зараз батоны выпякаюцца не толькі ў начную змену, але і днём. Цяпер землякі, ідучы з працы, маюць магчымасць набыць яшчэ гарачыя батоны. Усяго іх за суткі выпускаецца 4-4,5 тысячы штук, у тым ліку 800-900 — у дзённую змену. Замес робіцца ў 10 гадзін раніцы, а ў 15 гарачыя вырабы ўжо адпраўляюцца ў 12 прадуктовых магазінаў. Як паказала практыка, гарачыя батоны карыстаюцца ў асіпаўчан попытам. Дарэчы, вырабы крыху адрозніваюцца ад “начных” па знешнім выглядзе, бо выпякаюцца на іншай лініі, што абсалютна не ўплывае на іх якасць. З цягам часу, магчыма, днём будуць выпякацца і булачкі. У гэтыя дні вытворчая лабараторыя працуе над наладжваннем выпуску багета аржанога з часнаком. У чым адметнасць навінкі? Па-першае, яна з жытнёвай мукі. Па-другое, утрымлівае такія спецыфічныя прыправы, як сушаныя часнок і пятрушка, што надае вырабу непаўторны апетытны водар, асабліва калі багет яшчэ цёплы. Будзе адрознівацца і ўпакоўка — спецыяльныя папяровыя пакеты з празрыстай устаўкай на ліцавым баку, на еўрапейскі манер. На прадпрыемстве пакуль не называюць канкрэтную дату, калі навінка з’явіцца ў продажы, дакладна толькі тое, што гэта адбудзецца ўжо зусім хутка. А ўвогуле ў планах на бягучы год яшчэ і новая серыя чарэневага хлеба па прыбалтыйскіх тэхналогіях. Яго асаблівасць у тым, што вырабляецца ён даволі хутка: увесь працэс займае прыкладна 2,5 гадзіны. Ферментныя прэпараты будуць набывацца ў Ізраілі, таму выраб у пэўнай ступені кашэрны. Гатункі плануюцца розныя: з кменам, кунжутам, дабаўленнем чарнасліву. Новая ўпакоўка ўжо ў наяўнасці і адрозніваецца ад існуючай па дызайне: замест сённяшняга аранжавага малюнка на празрыстай плёнцы выкарыстоўваецца чырвоны колер. Так што, бываючы каля хлебных паліц, звяртайце больш пільную ўвагу на асартымент, каб не прамінуць “свой” хлеб. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны вытворчасці Не забудзьце паспрабаваць! Для эксперыментаў заўсёды час, перакананы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”, якія знаходзяцца ў пастаянным...
|
|