Ратавальнікі дасталі шчанюка, які захрас у металічнай вешалцы (фота). 21.by

Ратавальнікі дасталі шчанюка, які захрас у металічнай вешалцы (фота)

28.02.2019 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsk.mchs.gov.by

27 лютага ў 22:14 мінскіх ратавальнікаў выклікалі на дапамогу сабаку ў дом на вуліцы Семянякі, 30. Як удакладняе прэс-служба МНС, жывёла захрасла ў металічнай вешалцы.

Двухмесячны шчанюк джэк-расел-тэр'ера падчас гульні захрас паміж металічных прутоў каванай вешалкі і не мог самастойна выбрацца. 

Ратавальнікі адрэзалі захраслыя фрагменты вешалкі, зафіксавалі іх і акуратна дасталі з цела шчанюка. Потым сабаку адвезлі ў ветлякарню.

Дарэчы, з ветклінікі паведамляюць, што сабака жывы і з ім усё ў парадку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mchs.gov.by 27 лютага ў 22:14 мінскіх ратавальнікаў выклікалі на дапамогу сабаку ў дом на вуліцы Семянякі, 30. Як удакладняе прэс-служба МНС, жывёла захрасла ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика