В Кореличах популярность набирают ретро-вечеринки. 21.by

В Кореличах популярность набирают ретро-вечеринки

03.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто з нас не марыў аб тым, каб хоць на хвіліну апынуцца ў мінулым? Прадухіліць нядобры ўчынак, узнавіць былыя адносіны або адчуць тыя эмоцыі, якія некалі так цёпла грэлі душу… Але, нягледзячы на тое, што рэальную машыну часу яшчэ не стварылі, у нашым пасёлку існуе свая, якая зможа абсалютна кожнага даставіць па знаёмым сэрцу адрасе – СССР.


Не так даўно ў Карэлічах з’явіўся новы фармат адпачынку – рэтра-вечар, на якім як моладзь, так і старэйшае пакаленне можа ўспомніць час, калі ў модзе былі касцюмы брэнду “Adidas” і знакамітыя духі “Dzintars”. На працягу некалькіх гадзін у кафэ “LoveStory” можна акунуцца ў сапраўдную атмасферу СССР, зрабіць здымак са старым магнітафонам або вінілавай пласцінкай у руцэ, патанчыць і ўвогуле падняць настрой.

Як расказвае гаспадыня кафэ Наталля Саўко, ідэю зрабіць нешта арыгінальнае прапанавалі самі карэліччане. Жыхарам пасёлка не хапала мерапрыемстваў, на якіх можна было б пачуць улюбёныя хіты “Modern Talking”, “Руки вверх” або заўзятага жаніха Ромы Жукава. І такое мерапрыемства з’явілася. Спачатку свята сабрала аншлаг у лістападзе, потым – у студзені, і стала зразумела: людзям падабаецца.

Новы і крэатыўны фармат рэтра-вечара дазваляе прыгадаць, кім працаваў галоўны герой кінафільма “Джэнтльмены ўдачы”, што можна было купіць за дзве капейкі альбо як правільна танцаваць ламбаду.

Рэтра-вечар – гэта свята душы, якое аб’ядноўвае некалькі пакаленняў і іх погляды на сучаснае жыццё. Гэта час, калі можна забыцца на асабістыя праблемы і падарыць сабе галоўнае – шчаслівыя моманты на доўгі ўспамін.

Кацярына ДОРАШ,
вядучы эканаміст прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Карэліцкім раёне:

— Былі з мужам на абедзвюх вечарынах, якія ладзіліся ў кафэ “LoveStory”. На мой погляд, гэта шыкоўная магчымасць адпачыць усёй сям’ёй, бо ў пасёлку не так шмат месцаў, дзе гэта можна зрабіць. Калі на першы рэтра-вечар мы ішлі з мужам, то на другі – ужо ўсім пад’ездам (усміхаецца). Абавязкова будзем сачыць за іх далейшымі мерапрыемствамі, каб зноў адчуць тую неверагодную атмасферу.

Ганна ЖАРСКАЯ,
загадчык акушэрска-гінекалагічнага аддзялення УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”:

– Вечар атрымаўся цудоўны! Па-першае, спадабалася тое, што многія падрыхтаваліся і прыйшлі ў адпаведным адзенні (напрыклад, футболкі з надпісам СССР). Па-другое, было заўважна, якую работу правялі вядучыя: прыдумалі розныя конкурсы і віктарыны – усё для таго, каб кожны з прысутных адчуў сябе там, у Саюзе. Па-трэцяе, значна падымала настрой атрыбутыка: бабінны магнітафон, чорна-белыя тэлевізары, пласцінкі… У наступны раз таксама прыйдзем усім аддзяленнем, бо кожны з нас адпачыў на ўсе сто!

Вікторыя КАСЦЮК
Фота з архіва сям’і Саўко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто з нас не марыў аб тым, каб хоць на хвіліну апынуцца ў мінулым? Прадухіліць нядобры ўчынак, узнавіць былыя адносіны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика