Важная роль в судьбе государства. 21.by

Важная роль в судьбе государства

04.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 У час сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім саставам Ваеннай акадэміі Прэзідэнт падкрэсліў: “Мы бачым, што дзейнасць Паўночнаатлантычнага альянсу на Еўрапейскім кантыненце значна актывізавалася. Пашырэнне ваенных блокаў, распрацоўка і ўкараненне новых тэхналогій узброенага супрацьборства ўскладняюць сітуацыю паблізу нашых граніц. Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай знешняй палітыкі”.

Як заўважыў кіраўнік дзяржавы, Беларусь і ў далейшым будзе абараняць свае інтарэсы, у тым ліку ў рамках сумеснай абароннай дактрыны са сваім стратэгічным партнёрам — Расійскай Федэрацыяй, з якой створана адзіная групоўка. Аднак гэта не значыць, што адмовіцца ад узаемадзеяння з іншымі краінамі ў ваенна-палітычнай сферы. Будучым выпускнікам Ваеннай акадэміі наказаў заўсёды заставацца гатовымі да любога павароту падзей, быць высокапрафесійнымі спецыялістамі, сапраўднымі патрыётамі Айчыны, разумець сваё прызначэнне ў лёсе нашай дзяржавы.


Курсантаў і слухачоў Ваеннай акадэміі Прэзідэнт назваў элітай нашай нацыянальнай арміі, якая фарміруе яе сучаснае аблічча. Звярнуў увагу, што менавіта ад іх залежыць будучыня краіны і твар Узброеных Сіл, не толькі арміі. Навучанне афіцэрскага саставу ў акадэміі праходзіць на высокім узроўні. Захоўваюць традыцыі, вывучаюць ваенную гісторыю, вопыт вядзення сучасных войнаў, лакальных канфліктаў, укараняюць найноўшыя тэхналогіі.


Абавязковая ўмова сучаснай падрыхтоўкі — яе практычная накіраванасць. "Таму ваша галоўная школа — гэта не столькі, можа, вучэбныя класы, колькі палігоны і войскі, — звярнуў ён увагу. — Па шэрагу спецыяльнасцей у акадэміі, як і ў многіх іншых ВНУ, тэрміны навучання скарочаны па маім настойлівым патрабаванні. На падрыхтоўку любога спецыяліста важна адводзіць не больш часу, чым трэба для авалодання прафесіяй".


На думку Прэзідэнта, намаганні прафесарска-выкладчыцкага саставу неабходна накіроўваць таксама на фарміраванне светапогляду курсантаў і слухачоў, бо сучасныя ваеннаслужачыя павінны ўмець аналізаваць падзеі ў свеце.


Галоўнае — мір і стабільнасць. Вось гэтага страціць нельга, зыходзячы з таго, што робіцца ва ўсім свеце. Прэзідэнт дадаў, што Беларусі цяжка канкурыраваць з дзяржавамі, якія забяспечваюць сябе прыроднымі рэсурсамі. "Адстаць жа мы ад іх не павінны. Калі адстанем — будзем нечай правінцыяй, — лічыць ён. — Таму новыя тэхналогіі, крыніцы энергіі — мы проста бегчы за гэтым павінны".


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што практычна ўсім трэба праходзіць армейскую школу. У тым ліку праводзіць кароткатэрміновыя прызывы і ў гады вучобы ў ВНУ, каб студэнты маглі асвоіць некаторыя элементарныя рэчы ў плане ваеннай падрыхтоўкі. "Якая б армія ні была ў нас, але гэта школа. Неабходна служыць. Чалавек зусім іншы пасля арміі. І спорт — гэта аснова ўсяго", — лічыць кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт сур'ёзна думае вярнуць у Беларусь нешта падобнае да нарматываў комплексу ГПА. І ў цэлым размова ідзе пра неабходнасць больш актыўнага фізічнага і працоўнага выхавання дзяцей і моладзі, у першую чаргу ў школах.


У размове з курсантамі кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не бывае арміі без дысцыпліны. У ёй неабходны парадак і не дапушчальна салдафонства. "Вы не павінны быць грубіянамі ў адносінах да сваіх падначаленых, — сказаў Прэзідэнт. — Не дапускайце дзедаўшчыны. Калі атрымліваю інфармацыю пра гэта ў падраздзяленнях, у мяне ў жылах кроў закіпае. У кожнай роце павінна быць жалезная дысцыпліна, у аснову якой пакладзена справядлівасць".

МЕРКАВАННЕ

Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу:
"Наша краіна за гады суверэннага развіцця дасягнула сур'ёзных вынікаў у справе забеспячэння ваеннай бяспекі. Мы маем моцную армію, эфектыўныя Узброеныя Сілы, у войскі пастаўляецца сучаснае ўзбраенне і ваенная тэхніка. Сёння таксама адна з найважнейшых задач — патрыятызм і самаадданае служэнне Радзіме ўсяго асабовага саставу армейскіх і іншых вайсковых злучэнняў. Вернасць традыцыям для нас — гэта далейшае павышэнне абароназдольнасці нашай дзяржавы".

Па матэрыялах БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У час сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім саставам Ваеннай акадэміі Прэзідэнт падкрэсліў: “Мы бачым, што дзейнасць Паўночнаатлантычнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика