У Барысаве затрымалі супрацоўніка ЖКГ, які прабіваў колы ў машынах
05.03.2019 18:28
—
Разное
|
Адна з пацярпелых машын у Барысаве / ex-press.by Жыхары Барысава затрымалі мужчыну, які прабіваў колы аўтамабіляў. Гэта зрабілі шараговыя грамадзяне, якія выпадкова заўважылі чалавека з нажом, Два мужчыны сядзелі ўначы ў сваім аўтамабілі з пагашаным святлом. Каля 23:00 яны заўважылі мужчыну, які падышоў да аднаго з азтамабіляў, чымсьці праткнуў кола і пайшоў далей. Барысаўчане затрымалі мужчыну і забралі ў яго нож. "Пасля таго, як мужчына зразумеў, што ўжо не вырвецца, паспрабаваў дамовіцца, прапанаваў грошай", — распавёў адзін з мужчын. Пакуль мужчыны чакалі міліцыю, то спыталі, чаму ён прабіў кола. У адказ той заявіў, што нейкая машына абліла яго вадой ля дарогі і ён вырашыў так спагнаць злосць. На месца прыбылі супрацоўнікі Следчага камітэта, мужчыну павезлі на агляд. Там высветлілася, што ў яго ў крыві 1 праміле алкаголю. У Следчым камітэце барысаўчанам, якія затрымалі зламысніка, сказалі, што мужчыну падазраюць у датычнасці да здарэння на вуліцах Чапаева і Батурына. Як Пра затрыманага мужчыну вядома, што яму каля 40 гадоў, жыве ў Старым горадзе, супрацоўнік ЖКГ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з пацярпелых машын у Барысаве / ex-press.by Жыхары Барысава затрымалі мужчыну, які прабіваў колы аўтамабіляў. Гэта зрабілі шараговыя грамадзяне, якія выпадкова... |
|