У Круглянскім раёне забілі непаўналетнюю дзяўчыну
12.03.2019 14:28
—
Разное
|
![]() sk.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Целы дзяўчыны знашлі ўвечары 11 сакавіка ў закінутым доме ў вёсцы Хількавічы Круглянскага раёна. Следча-аператыўная група з удзелам экспертаў правяла агляд месца злачынства, зафіксавала сляды, а таксама выявіла прадметы, з дапамогай якіх высветлілі асобу падазраванага. Пры аглядзе месца здарэння следчыя таксама пабачылі сляды абутку, якія вялі ў бок лесу. Пасля пагоні міліцыянты затрымалі 20-гадовага падазраванага за 20 кіламетраў ад вёскі Хількавічы. Як выявілі следчыя, малады чалавек задушыў дзяўчыну падчас сваркі ў гэты ж дзень. Раней хлопца ўжо судзілі за ўхіленне ад прызыву ў войска і ўхіленне ад выплаты штрафу. 11 сакавіка ён толькі вызваліўся з папраўчай установы, дзе адбываў пакаранне — адзін месяц арышту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці расследуе крымінальную справу па забойстве 16-гадовай дзяўчыны. Целы дзяўчыны знашлі ўвечары 11... |
|