Школьніца ў Дубровенскім раёне ўчыніла самагубства
13.03.2019 16:28
—
Разное
|
pixabay.com У адной са школаў Дуброўна ўчыніла самагубства 13-гадовая школьніца, Трагедыя адбылася 11 сакавіка. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у той дзень дзяўчынка не пайшла ў школу, а засталася дома. Васьмікласніца жыла ў адной з вёсак, а на заняткі ездзіла ў райцэнтр. У Следчым камітэце пацвердзілі самагубства школьніцы. Падрабязнасці здарэння не раскрываюць з этычных меркаванняў. Следчыя пачалі крымінальную справу за давядзенне непаўналетнага да самагубства, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько. Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пакуль невядома, ці ёсць у следчых падазраваны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У адной са школаў Дуброўна ўчыніла самагубства 13-гадовая школьніца, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Трагедыя адбылася 11 сакавіка. Паводле неафіцыйнай... |
|